Булгакаў: Якубовіч перакруціў
29.10.2010 14:51
—
Разное
|
Рэпэртуар думак і пасланьняў ад Якубовіча мала зьмяніўся за апошнія гады, хіба што больш выразнае стала пакепліваньне з Расеі. Так, у пісаньнях Якубовіча праводзіцца думка, што апазыцыю складаюць слабыя і падатлівыя на маніпуляцыю людзі, якія зьяўляюцца носьбітамі агрэсіўных разбуральных поглядаў. Імі рухае не нацыянальны інтарэс, а шуканьне асабістай выгады. Раней за імі стаяў Захад, цяпер эстафэту пераняла Расея. На шчасьце ім супрацьстаіць моцны і мудры прэзыдэнт Лукашэнка, гарант міру і спакою ў беларускім грамадзтве, які ніколі не дапусьціць гэтую нечысьць да ўлады. Учарашняя калёнка містэра Якубовіча ў «Советской Белоруссии» ў цэлым адпавядае гэтай схеме. На пачатку ён сьцьвердзіў, што беларускае грамадзтва абыякавае да прэзыдэнцкіх выбараў (між радкоў можна ўгледзець і прычыны такой абыякавасьці — няйначай узаемная любовь беларусаў і іх прэзыдэнта), а пасьля перайшоў на асобы. З спасылкай на біялягічныя законы і тэорыю Дарвіна адзначыў грызьню паміж Саньнікавам і Шараметам, а пад канец абрынуўся на ініцыятыву Сяргея Калякіна «За свабодныя выбары» за малы маштаб і слабую падрыхтоўку. Маўляў, ніхто не перашкаджаў (!) Калякіну вылучыць не 500, а значна болей кандыдатаў у члены ўчастковых выбарчых камісій. Сталася так, што цэнтральнае месца ў іскрамётным опусе Якубовіча займае рэдагаваны мной часопіс «ARCHE», дакладней, яго сайт. Паколькі гэты артыкулік, здаецца, ня выстаўлены ў Інтэрнэт, прывяду адпаведны фрагмэнт цалкам: «Предвкушение выборов пробудило латентные инстинкты публицистов из кружка, близкого к журналу «ARCHE». Они вроде как искренне негодуют по поводу смены вех. Проще гороворя, тем, что отложив на время традиционные заверения к любви к Западу, некоторые известные политики, — «Санников, Некляев, Лебедько, Романчук, Бухвостов, Фролов, Скребец… Обычные граждане обращают внимание, что среди кандидатов в Президенты почти нет собственно белорусов. Вот такие, по утверждению „ARCHE“, у нас необычайно зоркие „обычные граждане“! Ведомые особыми инстинктами, они обходятся даже без технических приспособлений по обмерам черепа, очень популярных в третьем рейхе. Эти „граждане“ обладают уникальными способностями и могут не хуже отставных подполковников их канувших в Лету Первых спецотделов изобличать пятую графу и посредством клеймения отсеивать неполноценных. Скромно замечу, что делающим столь одиозные заявления антропологов из „ARCHE“ не следует Примечательно, что немыслимая в цивилизованным обществе Зьвярну найперш увагу, што Якубовіч сьпярша піша пра нейкія «латентные инстинкты», тады пра аўтара «из кружка, близкого к журналу „ARCHE“». Пасьля элемэнт «блізкасьці» зьнікае, і на сцэне застаецца «ARCHE» як рупар рэакцыі і абскурантызму, які Якубовіч Гэтыя сьцьверджаньні моцныя, але лжывыя. Аўтар артыкулу «Тэхнічныя выбары пад прыцэлам Крамля» Сяргей Высоцкі, ніколі не належаў да «кружка», близкого к журналу «ARCHE». Яго публікацыя першапачаткова зьявілася на сайце Ніколі ніводзін тэкст гэтага аўтара не друкаваўся ў «ARCHE», як не было на ім ніводнага перадруку з сайту «Наша зямля». «Зьвесткі пра «кружок, близкий к журналу «ARCHE» — гэта першая, так бы мовіць, дробная хлусьня Паўла Якубовіча. Праз нейкі час тэкст Высоцкага заўважылі і перадрукавалі адначасова тры рэсурсы: рэспектабельны расейскі Прычыны, якія пабудзілі да перадруку кожны з трох рэсурсаў, думаю, збольшага такія самыя: зьвярнуць увагу на самыя эказатычныя суб’екты беларускага палітычнага поля напярэдадні выбараў (нагадаю, што Сяргей Высоцкі — лідар аргкамітэту Беларускай партыі Свабоды). Падача нашага сайта як першага і апошняга публікатара опусу Высоцкага і, болей за тое, атаесамленьне рэдакцыйнай лініі «ARCHE» з поглядамі, выкладзенымі ў ім, — гэта другая, і як на мяне, значна болей сур’ёзная хлусьня. Не хачу за Сяргея Высоцкага тлумачыць прычыны яго сьцьверджаньняў: магчыма, сапраўды маем месца з паранаідальным момантам (адзін з камэнтатараў на сайце «ARCHE» пачаў свой допіс з закліку «Хлопцы, хопіць параноі»)у духу народжаных стагодзьдзямі этнічных стэрэатыпаў, адзіны лек супраць «Если вы были в Бобруйске, вы видели, в каком состоянии город. Страшно было зайти, свинушник был. Это в основном еврейский был город, вы знаете, как евреи относятся к месту, где они живут. Посмотрите в Израиле, я вот был… Я ни в коем случае не хочу их обидеть, но они не очень заботятся, чтобы подстрижена трава была, как в Москве, у россиян, белорусов. Такой город был». (Трэба дадаць, што каб замяць скандал, выкліканы гэтым выказваньнем, Паўлу Якубовічу было даручана наведаць Ізраіль і прынесьці там прабачэньні.) Больш верагодна, аднак, што Высоцкі такім спосабам адзначаў у сваім разуменьні нястачу беларускага нацыянальнага пачуцьця ў азначаных пэрсанажаў беларускай палітычнай сцэны. Пры канцы хачу пахваліць Якубовіча за трапны назоў памянёнага рэдакцыйнага артыкулу «В пылу Врага», а таксама за тое, што ён мужна падпісаўся пад ім сваім сапраўдным прозьвішчам. Такія публікацыі — неацэнны скарб для тых, хто зразумець, што ў галаве ў лукашэнкаўскіх ідэолягаў і прапагандыстаў. Якубовіч не выпадкова з трох сайтаў, якія перадрукавалі опус Высоцкага, выбраў у якасьці мішэні для атакі сайт «ARCHE». Пры ўсіх палітычных падзелах, «Иносми.ру» і «Белорусский партизан» для такіх, як ён і яго калегі, застаюцца культурна блізкімі. «ARCHE» ж прэзэнтуе іншую культурную традыцыю ці, калі іначай, разрыў з дамінуючай культурнай догмай. За прыпісваньнем «латентных инстинктов» крыецца практыка беларускай улады па апазнаваньні людзей беларускай культуры ў катэгорыях З сотняў нацыяналізмаў на эўрапейскім кантынэнце ў XIX і XX ст. толькі нямецкі нацыяналізм на 12 год гітлераўскага кіраваньня перарос у чалавеказабойчую дактрыну. Любы ж эўрапейскі аўтарытарызм, у тым ліку і цяперашні лукашэнкаўскі, азначаў і азначае моўную і культурную дыскрымінацыю, абагаўленьне дзяржавы і гвалтаваньне грамадзтва згодна зь воляй вярхоўнага правадыра. Налепліваньне ярлыкоў, абмазваньне брудам, прыпісваньне цэлай культурнай традыцыі значэньня варожасьці — - агідная рэч. Асабліва цынічна выглядае пасланьне беларускамоўным беларусам. Тут ажыцьцяўляецца псыхалягічная інвэрсія: мы нішчым вашу культуры і мову не таму, што мы кепскія, а таму што — вы палітычныя ворагі, а ваша культурная традыцыя, кажучы тэрмінамі яшчэ аднаго калегі Якубовіча, Юр’я Шаўцова, анталягічна дэструктыўная. Рэактыўны экстрэмізм у духу Сяргея Высоцкага робіць для людзей беларускай культуры мядзьведжую паслугу, нібы пацьвярджаючы падобныя мудраваньні. За палітызацыю культурнай пазыцыі ці, іначай кажучы, сьціраньне межаў паміж палітычнымі і культурнымі пазыцыямі, лукашэнкаўскаму рэжыму раней ці пазьней давядзецца заплаціць спраўдную палітычную цану. Асабліва відавочна гэта становіцца напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па меры набліжэння да выбараў кароль лукашэнкаўскай журналістыкі Павел Якубовіч заварушыўся. Піша Валер Булгакаў. |
|