Дзе знаходзяцца 2,5 мільёна галасоў выбаршчыкаў?. 21.by

Дзе знаходзяцца 2,5 мільёна галасоў выбаршчыкаў?

02.11.2010 15:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наўздагон Далі Грыбаўскайце піша Уладзімір Падгол.

daylife.com

Пазамінулы тыдзень на прэзідэнцкіх тэлеканалах прайшоў пад знакам візіту прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце і падпісанай дамовы аб спрошчаным пераходзе мяжы паміж Літвой і Беларуссю.

Моц прапагандысцкай машыны дыктатара была такой магутнай, што некаторыя жыхары паверылі ў сапраўднасць падпісаных пагадненняў і паперлі пехам праз мяжу без ніякіх дазволаў.

Але ж, каб пагадненне пачало дзейнічаць, патрэбная яго ратыфікацыя заканадаўчымі органамі і затым падпісанне прэзідэнтамі. А пры канцы эйфарычных рэпартажаў аб падпісанні гістарычнага пагаднення прэзідэнцкія пагудчыкі сціпла паведамлялі пра тое, што яно пачне дзейнічаць, можа, летам 2011га.

І ў цені інфармацыйнай буры засталося тое, што такое ж пагадненне падпісанае з Польшчай у лютым 2010га, з Латвіяй — у жніўні.

Польскі сойм ратыфікаваў пагадненне аб спрошчанай мяжы, і прэзідэнт падпісаў яго яшчэ да чэрвеня 2010га, а беларускі бок нічога не робіць.

А што лідары апазіцыі, якія выпінаюцца на ролі абаронцаў інтарэсаў народа і хочуць стаць кандыдатамі ў прэзідэнты? Пакуль ад некаторых — толькі асуджэнне візіту Далі, які быццам бы скіраваны на падтрымку Лукашэнкі на выбарах.

А зараз крыху палітычнай арыфметыкі.

Уступленне ў моц пагадненняў з палякамі аблегчыць візіты ў Польшчу, па меркаванні польскага боку, прыкладна 1,5 мільёна грамадзян Беларусі, з літоўцамі — 600 тысячам, з латышамі — 500 тысячам.

Гэта значыць, што за 20 еўра без візы жыхары памежнай зоны да 50 км змогуць аж да пяці гадоў ездзіць да родзічаў у Польшчу, Літву, Латвію на 50 км углыб, рабіць закупы для сябе і на маленькі бізнэс.

Памежнікі чакаюць цунамі людскіх натоўпаў на пераходах.

Але Лукашэнка чакае вынікаў выбараў і як бы кажа Захаду: «Калі прызнаеце вынікі маіх выбараў, якія „пройдуць, як у 2006 м годзе“ тады мы і ратыфікуем, а я падпішу пагадненні аб спрошчаным пераходзе мяжы. А калі не-то будзе, як з прызнаннем маім парламентам Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, якое я абяцаў Крамлю два гады таму».

А чаго чакаюць кандыдаты ў кандыдаты ад падпісання пагадненняў аб спрошчаным перасячэнні мяжы?

Відаць, чакалі таго, што Даля Грыбаўскайце, майстар найвышэйшага чорнага пояса па каратэ, схопіць дыктатара за руку, кіне праз сцягно, зробіць болевы залом, тыцне пяткай у сківіцу і будзе біць ды ламаць да той пары, пакуль дыктатар не стане дэмакратам з усімі выцякаючымі адсюль вынікамі.

Уявіце сабе, што адразу пасля 20 кастрычніка лідары апазіцыі кінулі ўсе пікеты ў памежныя раёны збіраць подпісы за патрабаванне да беларускага парламента як мага хутчэйшай ратыфікацыі падпісаных міністрамі пагадненняў і да Лукашэнкі, каб яшчэ да выбараў ён падпісаў іх. А паралельна збіраць подпісы за сваё вылучэнне. Думаю, што сімпатыі 2,5 мільёна выбаршчыкаў памежных зонаў былі б на баку нашых.

Час яшчэ ёсць. І нават калі не паспеюць падчас збору подпісаў за вылучэнне, можна разгарнуць тую кампанію падчас агітацыйнага перыяду.

Гэта значна больш эфектыўна для рэйтынгу палітыка і поспеху ў выбарах, чым падпісанне дамоваў з катамі і іншая мышынапалітычная валтузня.

Падзяліцца навіной: 
Уладзімір Падгол

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наўздагон візіту Далі Грыбаўскайце піша Уладзімір Падгол.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика