Мы гаворым Тан Шве…
02.11.2010 16:57
—
Разное
|
Рэспубліка Саюз М’янма — так ад 21 кастрычніка гэтага года афіцыйна называецца М’янма (колішняя Бірма). Гэта, канечне, не самая выродлівая назва дзяржавы ў гісторыі. Піша Віталь Тарас Разам з назвай там памянялі сцяг і герб. Ніякага рэферэндуму праводзіць для гэтага не давялося. Вайсковая хунта не абцяжарвае сябе лішнімі цырымоніямі. 7 лістапада ў М’янме адбудуцца выбары прэзідэнта і парламента. Чвэрць усіх месцаў у ім рэзервуецца за вайскоўцамі. Што прэзідэнтам стане дзейны старшыня дзяржрады генерал Тан Шве, ніхто не сумняваецца.Лідарка апазіцыі — Аўнг Сан Су Чжы, дачка нацыянальнага лідара Бірмы Аўнг Сана, забітага ў 1947 годзе, за год да абвяшчэння незалежнасці краіны, — вось ужо сем гадоў застаецца пад хатнім арыштам. У 1988 годзе створаная ёй Ліга за нацыянальную дэмакратыю заваявала 80% галасоў на выбарах, дазволеных хунтай. Тады хунта проста анулявала іх вынікі. У Недзе ў класе пятым настаўніца геаграфіі даручыла мне зрабіць рэферат на выбар пра адну з краін Яго будуць прымаць — і, магчыма, не толькі, як дагэтуль, у Пекіне, але і ў еўрапейскіх сталіцах. А імя Су Чжы заходнія дыпламаты будуць згадваць толькі паміж сабой, але не ў прысутнасці м’янмійскіх вайскоўцаў, каб не раздражняць іх. Фактычна, рэжым у М’янме самадастатковы. Яму не трэба замарочвацца праблемамі ўзаемаадносін з Еўрасаюзам, правамі чалавека. Сярод суседзяў — вялікі Кітай, а таксама Тайланд, Лаос, Бангладэш, Індыя. Так што афіцыйнаму Мінску ёсць яшчэ куды кінуць свой позірк у пошуках патэнцыйных хаўруснікаў. Між іншым, сярод асноўных прыродных рэсурсаў М’янмы ёсць нафта! Так што не выключана, што хутка даведаемся шмат новага і цікавага не толькі пра экзатычную Венесуэлу, але і пра таямнічую М’янму. Дарэчы, адлегласць паміж гэтымі краінамі і Беларуссю мала розніцца. Чым кепскі трохкутнік: Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 лістапада ў М’янме адбудуцца выбары прэзідэнта і парламента. Што прэзідэнтам стане дзейны старшыня дзяржрады генерал Тан Шве, ніхто не сумняваецца. Піша Віталь... |
|