Ці ведаў Купала кітайскую мову?
02.11.2010 19:06
—
Разное
|
Адгадайце, якую яшчэ моўную версію, акрамя англійскай і кітайскай, мае сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У Беларусі некалькі ўніверсітэтаў носяць імёны беларускіх пісьменнікаў і асветнікаў. Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка ў Мінску, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Класікі, чыімі імёнамі названыя ўніверсітэты, зрабілі неацэнны ўнёсак у развіццё беларускай мовы. Было б натуральным, каб родная мова заняла свой пачэсны пасад у жыцці ўніверсітэтаў, і не толькі тых, што носяць годныя імёны. У тым ліку і віртуальным жыцці — на афіцыйных сайтах ВНУ. Што ж мы маем у рэальнасці? Ідзем далей. Па-расейску і англійску абнаўляецца Дзеля параўнання зазірнем на сайты самых вядомых айчынных універсітэтаў. Знаёмства са старонкай галоўнага ўнівера краіны наводзіць на думку, што акурат на яго раўняліся гродзенцы і гамельчукі — Шмат ужо гаварылася пра прычыны нежадання бацькоў аддаваць дзяцей у беларускамоўныя школы. Часцей за ўсё згадваецца адсутнасць беларускамоўных ВНУ. Практыка паказвае, што сітуацыя пакуль не скранаецца з мёртвай кропкі. І падыход у моўным афармленні афіцыйных старонак універсітэтаў у інтэрнэце дадаткова характарызуе стан мовы ў сферы вышэйшай адукацыі. Словы Янкі Купалы, напісаныя ў далёкім 1919 годзе, застаюцца актуальнымі і сёння: «Хіба можа цёмны беларускі абывацель пажадаць беларускае школы, калі ён не ведае, ці прынясе яна яму карысць!Хіба можа ён адважыцца на беларускую школу, калі беларушчына цэлымі сотнямі год ганьбілася і выганялася адусюль, адкуль толькі можна было?» Адзіная розніца палягае ў тым, што цяпер мова «выганяецца адусюль» нашымі ж рукамі. Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адгадайце, якую яшчэ моўную версію, акрамя англійскай і кітайскай, мае сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
|
|