У вас будзе дзіця!
10.11.2010 13:41
—
Разное
|
У будзённай кругаверці штодзённыя клопаты ўяўляюцца нам вельмі важнымі. Такімі важнымі, што, бадай, немагчыма ўхіліцца ад іх нават на хвілінку, хаця б і дзеля Паводле Дзіцячага фонда Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на Беларусі існуе цэлы шэраг складанасцяў, якія адмоўна ўплываюць на нашых дзяцей. Але адна з самых важных праблем — выхаванне дзяцей, пазбаўленых сям’і. Рэспубліканскі банк дадзеных аб дзецях, якіх мяркуецца ўсынавіць, налічвае больш за 6 тысяч Дзеля ажыццяўлення права дзіцяці на выхаванне ў сям’і наша краіна прадугледзела шмат мажлівасцяў: — усынаўленне; — перадача на выхаванне ў апякунскую сям’ю; — перадача на выхаванне ў прыёмную сям’ю; — арганізацыя «гасцявой» сям’і. Найбольш простай з такіх магчымасцяў з’яўляецца «гасцявая» сям’я — прыём дзіцяці ў сям’ю на выходныя і вакацыйныя дні. Прыгатаваць ежу і памыць за сабой посуд, схадзіць на прыгодніцкае кіно і разам з «братам» ці «сястрой» паесці марозіва, пагуляць у парку і наведаць «бабулю з дзядулем» — вось тыя простыя рэчы, якія дазваляюць самотнай малечы Апякунская сям’я — сям’я, у якой адзін чалавек альбо муж і жонка выконваюць абавязкі па выхаванні Прыёмная сям’я — гэта сям’я, якая прымае на выхаванне Усынаўленне — абгрунтаваны судовым рашэннем юрыдычны акт, паводле якога паміж выхавальнікам і выхаванцам паўстаюць такія ж правы і абавязкі, як і паміж бацькамі з дзецьмі. Дзіця робіцца паўнавартасным членам сям’і! На Беларусі штогод усынаўляецца больш за 500 дзяцей, больш за 4 тыс. дзяцей прымаюцца ў сем’і грамадзян пад апеку, у прыёмныя сем’і і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. У свядомасці жыхароў краіны ўсё больш замацоўваецца меркаванне, што пытанне дапамогі дзецям, пазбаўленым бацькоўскай увагі, — як клопат дзяржавы, супольнасці, так і справа кожнай асобнай сям’і. Далучайцеся! Даведацца пра свае мажлівасці спраўдзіць мару Падзяліцца навіной:
Аляксандр Г. Ворвуль Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з самых важных праблем – выхаванне дзяцей, пазбаўленых сям'і.
|
|