«Украіна — не Аліна. Нас так лёгка не нагнёш»
10.11.2010 13:41
—
Разное
|
Падчас візіту Пуціна чарговую правакатыўную акцыю правёў украінскі рух «Фемен». На гэты шасцёра актывістак Дзяўчаты з Femen паведамілі, што «дзеці», якіх яны прыціскалі да грудзей, сімвалізуюць скандальную гісторыю пра раман Пуціна з гімнасткай Алінай Кабаевой. «Пуцін блытае мужчынскі палавы орган з пальцам. Калі ўдакладняць, то Украіну з Кабаевой», — падкрэслілі актывісткі. Акцыя доўжылася каля 10 хвілін. Сярод гледачоў былі толькі журналісты і выпадковыя мінакі. Сярод праваахоўнікаў быў заўважаны «даішнік», які фатаграфаваў аголеных дзяўчат на свой мабільны тэлефон. Пуцін у гэты дзень знаходзіўся з афіцыйным візітам ва Украіне. Як і пасля кожнай «феменаўскай» акцыі, фоты і відэа масава разышліся па інтэрнэце, што дало патрэбны для актывістак эфект. Але на гэты раз гісторыя атрымала працяг. Міліцыя паспрабавала прыцягнуць дзяўчат да адказнасці за «дэманстрацыю геніталій». Але суд вырашыў, што цыцкі да геніталій не адносяцца і што акцыя прайшла ў межах законаў Украіны. Падзяліцца навіной:
Сяргей Гезгала Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міліцыя спрабавала прыцягнуць дзяўчат да адказнасці за «дэманстрацыю геніталій». Але суд вырашыў, што цыцкі да геніталій не адносяцца.
|
|