Працягласць ацяпляльнага перыяду можа паменшыцца на 4—8 дзён. 21.by

Працягласць ацяпляльнага перыяду можа паменшыцца на 4—8 дзён

12.11.2010 12:05 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У найбліжэйшыя 20 гадоў у Беларусі працягласць ацяпляльнага перыяду можа паменшыцца на 4–8 дзён. Гэта — адзін з вынікаў даследавання беларускага эксперта Мікалая Крыжаноўскага па пытаннях адаптацыі да зменлівага клімату,

якое прадстаўлена ў матэрыялах міжнароднай канферэнцыі «Аналіз і перспектывы вугляроднага фінансавання» ў Мінску.

Па разліках эксперта, у сувязі са зменай клімату ў Беларусі з’явяцца ўмовы для памяншэння спажывання цеплавой і электраэнергіі. Пры гэтым для дасягнення рэальнай эканоміі неабходна стварэнне эфектыўных сістэм аўтаматычнага рэгулявання падачы цяпла.

Як сцвярджае эксперт, рост колькасці пераходаў тэмпературы паветра праз 0°С у спалучэнні з павелічэннем вадкіх ападкаў у халодны час года прывядзе да паскоранага старэння будынкаў і пабудоў. Гэта запатрабуе дадатковага павелічэння эксплуатацыйных выдаткаў. Для рашэння праблемы неабходна выкарыстанне ў будаўніцтве матэрыялаў, разлічаных на павялічаны лік цыклаў замарожвання і адтавання. Акрамя таго, мэтазгодна павысіць патрабаванні да цеплавой абароны будынкаў.

Паводле вынікаў даследавання,

у Беларусі таксама адбыўся зрух на поўнач агракліматычных зон, на поўдні Брэсцкай вобласці і ўсходзе Гомельскай стварылася новая агракліматычная зона.

У сувязі з гэтым неабходная карэкціроўка графіка пасадкі і ўборкі ўраджаю, вывядзенне і развіццё новых гатункаў цеплалюбівых, ветраўстойлівых культур. Прапаноўваецца прадоўжыць на поўнач зону вырошчвання цеплалюбівых агароднінных культур, пашырыць плошчы апрацоўкі яравога рапсу, кукурузы і соі.

У дакладзе эксперта гаворыцца таксама пра змену складу лясоў.

У лясной гаспадарцы, акрамя іншага, прапаноўваецца надаць увагу барацьбе з пажарамі і іх папярэджанню. У адаптацыі да змены клімату таксама мае патрэбу сектар кіравання воднымі рэсурсамі, энергетыкі і транспарту.

Як лічыць нацыянальны эксперт па пытаннях клімату, нацыянальны каардынатар-эксперт праекта праграмы ТАСІС «Садзеянне рэалізацыі рашэнняў Кіёцкага пратакола» Аляксандр Грабянькоў, Беларусь, хутчэй, прайграе, чым выйграе ад змены клімату. «Нават тое, што мы выйграем у ацяпляльным сезоне, мы прайграем у летні перыяд, калі ў нас спёка і прыйдзецца выкарыстоўваць кандыцыянеры», — сказаў эксперт. Паводле яго слоў, праблемы з’явяцца таксама ў лясной і сельскай гаспадарцы: елка і сасна паступова саступяць месца цвёрдалісцевым пародам, знізіцца біяпрадуктыўнасць.


Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз пацяпленне ў Беларусі на поўдні Брэсцкай вобласці і ўсходзе Гомельскай стварылася новая агракліматычная зона.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика