У. 21.by

У

12.11.2010 13:39 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі па прыкладзе Расіі можа быць уведзена паняцце «малочны напітак», які атрымліваецца з сухога малака.

Пра гэта 11 лістапада на круглым стале, прысвечаным якасці малочнай прадукцыі, паведаміў намеснік дырэктара па навуковай інавацыйнай працы Інстытута фізіялогіі НАНБ Аркадзь Мядзведзеў.

Ён нагадаў, што ў 2009 годзе ў Расіі для прадукцыі, адноўленай з сухога малака, уведзена паняцце «малочны напітак». Паводле яго слоў, гэта магчыма і ў Беларусі. Мядзведзеў адзначыў, што ўласцівасці такіх прадуктаў адрозніваюцца ад атрыманых з натуральнага малака.

Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Савушкаў прадукт» Алены Бабкінай, малочная прадукцыя, якая атрымліваецца з сухога малака, для Беларусі — «гэта хутчэй выключэнне з правілаў, бо ў сельскай гаспадарцы вырабляецца дастатковая колькасць натуральнага малака для далейшай перапрацоўкі». У краіне галоўным чынам выкарыстоўваецца круглагадовае ўтрыманне кароў у стойлах і іх штучнае асемяненне, што дазваляе атрымліваць малако незалежна ад сезона.

На ўпакоўцы малочнай прадукцыі ў абавязковым парадку павінна быць указана, з якога малака яна выраблена — нармалізаванага ці адноўленага з сухога. Бабкіна паведаміла, што галоўным чынам прадукцыю з сухога малака вырабляюць у краінах, у якіх не хапае сыравіны.


Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі па прыкладзе Расіі можа быць уведзена паняцце «малочны напітак», які атрымліваецца з сухога малака. Пра гэта 11 лістапада на круглым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика