У Мінску ў нядзелю пабіты тэмпературны рэкорд
16.11.2010 10:48
—
Разное
|
Слупок тэрмометра ў сталіцы падняўся да адзнакі плюс 13,3°С (ранейшы рэкорд складаў +11,7°С і быў устаноўлены ў 2000 годзе). Адхіленне сярэднесутачнай тэмпературы ад нормы склала амаль 9°С. Цяплей за ўсё ў панядзелак было ў Лельчыцах — +18,5°С.Гэта новы рэкорд дня для райцэнтра (было 15,6 у 2000 годзе) і ўсёй краіны (16,9°С у Пінску таксама ў 2000 годзе). Апошні раз тэмпературны рэкорд дня быў устаноўлены ў Мінску 3 лістапада, калі паветра прагрэлася да 12,6°С (ранейшы максімум — 12,5°С у 1996 годзе). Рэкорд месяца для сталіцы складае 16°С (зафіксаваны 1 лістапада 1926 года). У найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія дажджы. Месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слупок тэрмометра ў сталіцы падняўся да адзнакі плюс 13,3°С. Цяплей за ўсё ў панядзелак было ў Лельчыцах — +18,5°С.
|
|