Валдас Адамкус: Я катэгарычна супраць любой дыктатуры. 21.by

Валдас Адамкус: Я катэгарычна супраць любой дыктатуры

18.11.2010 13:39 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Я катэгарычна супраць любой дыктатуры», — заявіў экс-прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус, каментуючы парталу Delfi магчымасць пераабрання Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Беларусі.

Нагадаем, 12 лістапада на сустрэчы з пасламі Еўрасаюза ў Вільні прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што перамога Лукашэнкі на чарговых прэзідэнцкіх выбарах забяспечыць стабільнасць Беларусі і абмяжуе ўплыў Расіі ў гэтай краіне. «Лукашэнка з’яўляецца гарантам эканамічнай і палітычнай стабільнасці Беларусі і яе незалежнасці. Мы [Літва] не хацелі б бачыць другую Расію ў якасці свайго суседа», — цытавала Грыбаўскайце агенцтва Reuters са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў ЕС.

У сваю чаргу былы прэзідэнт Літвы лічыць, што пацяпленне адносін з афіцыйным Мінскам не можа садзейнічаць энергетычнай незалежнасці Літвы. «Я кіруюся прынцыпамі дэмакратыі. Любая спроба дагадзіць дыктатуры і апраўдаць яе для мяне непрымальная», — заявіў ён.

Адамкус не стаў каментаваць палітычныя рашэнні літоўскага кіраўніцтва па гэтым пытанні. Разам з тым ён нагадаў:

«Перад Другой сусветнай вайной Нэвіл Чэмберлен, Эдуард Даладзье, Беніта Мусаліні і Адольф Гітлер на падобных асновах, аб якіх вы цяпер гаворыце, падпісалі пагадненні на Мюнхенскай канферэнцыі».
Падзяліцца навіной: 
Паводле БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заявіў былы прэзідэнт Літвы, каментуючы магчымасць пераабрання Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта краіны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика