Уладзімір Беражкоў: «Беларус — гэта не веды, а стан душы». 21.by

Уладзімір Беражкоў: «Беларус — гэта не веды, а стан душы»

24.11.2010 14:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Быць беларусам — што гэта значыць?» — у супольным праекце Budzma.orgTUT.by вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. На пытанні анкеты адказвае Уладзімір Беражкоў — галоўны рэдактар газеты «Прессбол».

Уладзімір Беражкоў, фота Юліі Дарашкевіч.

Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

— Беларус — гэта мужчына, беларуска — жанчына.

Якія унікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

— Сціпласць, дабрыня, талерантнасць, сумленнасць, спагада.

Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус — не беларус?

— Я б так пытанне не ставіў. Беларус — гэта не нейкія веды, а стан душы. Тым не менш, адзначу найбольш значныя з майго пункту гледжання і для майго стану душы падзеі ў гісторыі маёй Радзімы:

    1410 год — Грунвальдская бітва,
    1918 год — Беларуская Народная Рэспубліка,
    1944 год — вызваленне ад фашысцкай акупацыі,
    1990 год — Дэкларацыя аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь,
    2002 год — хакеісты Беларусі ў паўфінале Алімпійскіх гульняў,
    2004 год — золата Юліі Несцярэнка на Алімпіядзе ў Афінах.

Якія традыцыі павінен ведаць і згодна з якімі павінен жыць беларус?

— Традыцыі сваёй сям’і, свайго народа.

Чым беларускім вы ганарыцеся?

— Асветніцай Ефрасінняй Полацкай, паэтам Максімам Багдановічам, пісьменнікам Васілём Быкавым, ансамблем «Песняры», групай «Ляпіс Трубяцкой», Футбольным клубам БАТЭ…

Без ведання мовы беларус — не беларус?

— Беларус. Калі толькі ён не абвяргае магчымасць і ўмовы для вывучэння і ўжывання роднай мовы.

Як вы бачыце будучыню Беларусі?

— Як самастойнай, незалежнай, светлай дзяржавы — шчаслівага і прыгожага месца пражывання людзей.


Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны рэдактар газеты «Прессбол» адказаў на пытанні tut.by і "Будзьмы".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика