Дзмітрый Ус: Я быў атручаны і ляжаў у коме. 21.by

Дзмітрый Ус: Я быў атручаны і ляжаў у коме

24.11.2010 21:07 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус паведаміў, што калі быў дэпутатам Мінскага гарсавета, яго атруцілі.

Дзмітрый Ус, фота Уладзя Грыдзіна.

«Гэта было ў 2004 годзе. Я ляжаў у шпіталі №2. Лекары-анестэзіёлагі зрабілі перадазіроўку. Я быў у коме. Маю першую жонку таксама атруцілі ў гэтым шпіталі, яна памерла.

Мае калегі кажуць, што такім чынам былі пагрозы з боку ўладаў, каб я адмовіўся ад палітычнай дзейнасці і не ішоў ні ў дэпутаты, ні ў прэзідэнты», — сказаў Дзмітрый Ус.

Так спадар Ус пракаментаваў выказванні пра тое, што «з iм нейкая цёмная гiсторыя з атрутаю была, тыдзень ляжаў у коме, ён iнвалiд».

Каментуючы выступ па тэлебачанні, які цягнуўся сем хвілінаў, чытач Valery выказаў думку, што Усу «далі нешта выпіць у студыі, і ён пачаў сябе дрэнна адчуваць».

На гэта спадар Ус сказаў, што ў студыі насамрэч стаяла нейкая вада, і пасьля таго, як ён яе папіў, то адчуў сябе «неяк іначай».

Наступны тэлевыступ Дзмітрыя Уса адбудзецца 30 лістапада.


Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У студыі насамрэч стаяла нейкая вада, і пасля таго, як яе папіў, то адчуў сябе неяк іначай».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика