Саннікаў: «Да вызвалення краіны засталася пара тыдняў»
					25.11.2010 15:01
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				 
				
				
				
      
					       Лукашэнка збег у Венесуэлу. Мільёны людзей лікуюць на вуліцах: «Жыве Беларусь!» Такі прагноз на 20 снежня зрабіў Андрэй Саннікаў, кандыдат у прэзідэнты ад кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у сваім тэлевыступе 24 лістапада. Выступаў  У самым пачатку ён звінаваціў Ярмошыну ў пакрыцці фальсіфікацый. Расказаў, што сышоў з урада, калі адбыўся пераварот, калі «Лукашэнка незаконна захапіў уладу», параўнаў Лукашэнка з «дробнымі фюрэрамі», шмат разоў называў яго дыктатарам. Звінаваціў кіраўнічы рэжым у забойстве лідэраў апазіцыі, у тым ліку і Карпенкі. Падкрэсліў, што ён прафесійны дыпламат. І выглядаў ён як дыпламат. Анархічная барада была акуратна падстрыжаная. Для першага выступу ён абраў сіні гальштук.Тэкст пераважна чытаў з паперкі. Ён зганіў  Параўнаў гісторыю Беларусі з гісторыяй іншых цэнтральнаеўрапейскіх краінаў. «Лукашэнка называе нас апазіцыяй, але апазіцыяй народу даўно сталі Лукашэнка і насельнікі Драздоў». Ён высока ацаніў Машэрава і сказаў, што такога кіраўніка як Лукашэнка ў Беларусі яшчэ не было. «Трэба ўзяць палку і выгнаць свінню са свайго гарода», — працытаваў ён свайго цесця. Расказаў пра пагрозы забойства, ператрус у сябе ўдома, пра смерць Бябеніна. Нельга хадзіць на датэрміновае галасаванне, — заклікаў Саннікаў. Паабяцаў: пераход да дэмакратычнага ладу і падзелу ўлад,  адмену кантрактнай сістэмы,  адраджэнне прафсаюзаў,  прыняць ідэалогію з адукацыйных праграм,  паляпшэнне якасці адукацыі і дашкольнага выхавання,  адмену ўказа № 660,  рэформу сельскай гаспадаркі — але не канкрэтызаваў, якую,  рух у Еўропу пры захаванні стратэгічнага партнёрства з Расіяй. Саннікаў раскрытыкаваў праект паставак нафты з Венесуэлы, параўнаў яго з праектам павароту паўночных рэк.«Заможнасць і ўласнасць» павінны стаць прадметам гонару, сказаў ён. І паабяцаў у наступным выступе прэзентаваць эканамічную праграму, падрыхтаваную эканамістам Злотнікавым. Ён заклікаў «ратаваць краіну». Сказаў, што 19 снежня на Плошчы збяруцца найлепшыя мужчыны і самыя прыгожыя жанчыны краіны. Выступ быў такім жа папулісцкім, як і выступы Рымашэўскага й Статкевіча. Але яму бракавала яркіх момантаў і эмацыйнасці гэтых палітыкаў.Падзяліцца навіной:                          
					 
				
				
				Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Лукашэнка збег у Венесуэлу. Мільёны людзей лікуюць на вуліцах: «Жыве Беларусь!»  | 
 
		
		
		 
     |