Пятніца ў народных вераваннях. 21.by

Пятніца ў народных вераваннях

26.11.2010 10:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пяты дзень тыдня нясе ў сабе жаночы пачатак, з’яўляецца няцотным і посным днём. У сукупнай характарыстыцы дня прысутнічаюць і станоўчыя, і негатыўныя рысы. У гадавым цыкле святкаванняў пятніца карыстаецца вялікай павагай.

Ва ўсходніх славян існуе шэраг паданняў, у якіх персанаж Пятніцы атрымаў дэталізаваную партрэтную характарыстыку: «Яна ходзіць па дварах і праз вокны назірае за тым, як людзі ўшаноўваюць яе…»;

Гістарычная прыналежнасць пятніцы да значных хрысціянскіх падзей робіць зразумелым пажаданне прытрымлівацца паста. Існавалі адпаведныя рэгламентаваныя нормы паводзін беларусаў. Напрыклад: «Хто смяецца ў пятніцу, той у нядзелю будзе плакаць».

Пятніца сярод астатніх дзён тыдня займае першае месца па колькасці забарон і рэгламентацый. Асабліва засцерагаліся, калі яна папярэднічала вялікаму святу. На Віцебшчыне лічылася, калі пасціцца ў пятніцу перад Благавешчаннем або ў Чысты панядзелак, то летам чалавеку будзе шанцаваць у пошуку яек дзікіх птушак. Лічылася, калі карова ацеліцца ў пятніцу, то будзе мала даваць малака. Каб не псаваць воўну, у пятніцу забаранялася мыць і стрыгчы авечак. У пятніцу забаранялася шыць, каб ягняты не адбіваліся ад статка. Араць, шыць і прасці ў пятніцу лічыцца ў беларусаў за вялікі грэх. «Хто народзіцца ў посны дзень, у сераду або пятніцу, той будзе скупы», — гаварылі ў народзе.

Звесткі аб ушанаванні пятніц у старажытнасці прыводзяцца ў вядомым апакрыфічным творы «Павучэнне Кліменты пра дванаццаць пятніц…». Самыя першыя спісы «святых» пятніц датуюцца XІІІ-XV стст. Падобныя апісанні можна знайсці і ў беларускай этнаграфічнай літаратуры. Аналіз гадавых святочных пятніц дае падставу сцвярджаць, што яны часцей за ўсё распачыналі рытуальна-абрадавы комплекс па ўшанаванні продкаў. На Палессі памерлых сваякоў паміналі асобна: у пятніцу — мужчын (Дзедава пятніца), у суботу — жанчын (Бабы).

Разам з тым з усіх святочных пятніц года асобна вылучаюцца пятніцы, так або інакш звязаныя з Пасхальным цыклам: Пахвальная пятніца на трэцім перадвелікодным тыдні; Вялікая пятніца, Красная, Чырвоная, Велікодная — пярэдадзень святкавання Вялікадня; Градавая пятніца першага Велікоднага тыдня, Дзевятуха і Дзесятуха — пятніца на дзявятым і дзясятым тыднях пасля Вялікадня і інш.


Падзяліцца навіной: 
Аксана Катовіч, Янка Крук, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяты дзень тыдня нясе ў сабе жаночы пачатак, з’яўляецца няцотным і посным днём. У сукупнай характарыстыцы дня прысутнічаюць і станоўчыя, і негатыўныя рысы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика