У Беларусь ідуць 20-градусныя маразы і моцныя снегапады. 21.by

У Беларусь ідуць 20-градусныя маразы і моцныя снегапады

29.11.2010 14:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, ноччу 30 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца снег, мяцеліца. У паўднёвых і цэнтральных раёнах моцны снег, на дарогах снежныя заносы, узмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Днём 30 лістапада ва ўсходніх раёнах краіны захаваецца моцны парывісты вецер, мяцеліца. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 7–14°С, ноччу па поўначы да мінус 17°С.

1 снежня будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці 4–9 м/с. Далейшае ўзмацненне маразоў: ноччу мінус 17–22°С,

у паўночных раёнах пры праясненнях да мінус 25°С; днём мінус 14–21°С

па паўднёвым захадзе мінус 11–13°С.

2 снежня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу ў паўднёва-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4–9 м/с, днём месцамі парывы да 15–18 м/с, мяцеліца.

Тэмпература паветра ноччу мінус 18–23°С, па паўночным усходзе да мінус 25°С, днём мінус 11–18°С;

па паўднёвым захадзе ноччу мінус 12–17°С, днём мінус 5–10°С.

У Мінску ў аўторак, 30 лістапада, воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу моцны снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы. Днём часам снег, слабая мяцеліца. Вецер ноччу і раніцай паўночна-ўсходні, паўночны 7–12 м/с, парывы да 15–18 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 11–13°С.

1 снежня ў сталіцы пераменная воблачнасць, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці 4–9 м/с. Узмацненне маразоў: ноччу каля мінус 20°С, днём інус 14–16°С.

БелаПАН.

Падзяліцца навіной: 
Паводле Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моцна схаладае ўжо ў сераду. Па Віцебшчыне і Полаччыне будзе да мінус 25.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика