Выйшаў каляндар Pirelli 2011 + фота. 21.by

Выйшаў каляндар Pirelli 2011 + фота

02.12.2010 11:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фотаздымкі для яго ў гэтым годзе рабіў знакаміты нямецкі мадэльер Карл Лагерфельд.

Каляндар пад назвай «Mythology» складаецца з 36 фотаздымкаў, выкананых у чорна-белай каляровай гаме. Галоўнай тэмай календара стала любімая тэма дызайнера — грэка-рымская міфалогія. Вобразы старажытных багоў увасобіліся ў 20 мадэлях, сярод якіх Б’янка Балтыі, Эліза Седнауі, Фрэй Беха Эрыхсэн, Ізабэль Фантана і акторка Джуліян Мур.

Здымкі праходзілі ў парыжскай студыі Лагерфельда. Усе прадметы і ўпрыгожанні, якія выкарыстоўваюцца ў фотаздымках, былі створаны адмыслова для календара.

***

Каляндар «Pirelli» з’яўляецца адным з сімвалаў раскошы. Штогод да працы над ім запрашаюцца самыя вядомыя дызайнеры, фатографы і мадэлі. Заснаваны ў 1964 г. З 1975 па 1983 год не выдаваўся праз сусветны фінансавы крызіс. Распаўсюджваецца галоўным чынам сярод эксклюзіўных кліентаў кампаніі «Pirelli» — аднаго з самых буйных вытворцаў аўтамабільных пакрышак. Асобныя экзэмпляры дасылаюцца таксама сусветным лідарам і выбітным асобам.

Набыць каляндар немагчыма.

Падзяліцца навіной: 
АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сімвал раскошы сёлета атрымаў назву «Міфалогія».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика