Паштальёны разнясуць віншаванні ад Дзеда Мароза. 21.by

Паштальёны разнясуць віншаванні ад Дзеда Мароза

02.12.2010 11:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямі ва ўсіх паштовых аддзяленнях краіны распачаўся прыём замоў на атрыманне дзятвой паштовых віншаванняў ад Дзеда Мароза. Як паведамілі супрацоўнікі «Белпошты», у гэтым годзе паштовы падарунак уключае ў сябе навагоднюю паштоўку з віншаваннямі ад Дзеда Мароза, развіццёвую кніжку «Навагоднія прыгоды» з рознымі гульнямі, загадкамі і шарадамі, шакаладку і мяккую цацку — зайца, які з’яўляецца сімвалам 2011 года.

Аформіць замову для беларускага адрасата можна будзе па 28 снежня ўключна, а яе кошт складзе 23 тысячы рублёў.

Непасрэдна напярэдадні Новага года паштальён даставіць і ўручыць дзіцяці паштовы падарунак ад Дзеда Мароза. Разам з тым у беларусаў ёсць магчымасць павіншаваць такім арыгінальным чынам сваіх сваякоў і сяброў у далёкім і блізкім замежжы. Праўда, у гэтым разе з афармленнем замовы трэба паспяшацца —

зрабіць заяўку трэба не пазней за 15 снежня.

Гэта звязана з хуткасцю дастаўкі міжнароднай карэспандэнцыі, асабліва ў перадсвяточныя дні.

Для адрасатаў у Расіі і Літве паштовы падарунак ад беларускага Дзеда Мароза будзе каштаваць 36 580 рублёў, а для адрасатаў у іншых краінах — 38 710 рублёў.

Падзяліцца навіной: 
Надзея Нікалаева, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замовіць падарунак трэба да 15 снежня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика