Рымашэўскі: Я цешыўся, каб мая дачка пайшла па маім шляху і стала палітыкам
06.12.2010 14:18
—
Разное
|
На сайце
Кандыдат прызнаўся, што прыкладам маральнай палітыкі для яго з’яўляецца дзейнасць Канстанціна Астрожскага, які «не прадаваў сваю веру, вернасць прынцыпам, Бацькаўшчыне за пасады і грошы». «Ён годна пражыў сваё жыццё і з’яўляецца адным з самых выбітных герояў беларускай палітыкі», — лічыць Рымашэўскі. З замежных палітыкаў ён вылучыў Махатму Гандзі.«Можна шмат распавядаць пра яго ўчынкі. Тое, што ён рабіў для сваёй нацыі, сваёй краіны, — проста выключна», — сказаў Рымашэўскі. З сучасных палітыкаў прыкладамі для яго з’яўляюцца палітыкі постсавецкай генерацыі — Вітаўтас Ландсбергіс і Лех Валенса. «Я б хацеў быць падобны на такіх людзей», — кажа кандыдат у прэзідэнты. Адказваючы на пытанне пра неабходнасць павелічэння прадстаўніцтва жанчын у органах дзяржаўнай и прадстаўнічай улады, Рымашэўскі адказаў, што ўвогуле «супраць працэнтнага падыходу, калі да жанчын і мужчын ставяцца як да статыстычнай адзінкі». «Дыскрымінацыі быць не павінна, але не павінна быць і штучнага педаліравання гэтага пытання. Безумоўна, жанчыны павінны мець магчымасць браць удзел у палітычным і грамадскім жыцці», — лічыць палітык. «Я быў бы рад, каб мая дачка, якой зараз толькі год і тры месяцы, На думку Рымашэўскага, каб спыніць выміранне беларускай нацыі, трэба «вярнуць сабе права на свабодныя выбары, а для гэтага беларусы павінны быць больш салідарнымі». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сайце інтэрнэт-газетыNaviny.by («Белорусские новости») праходзіць анлайн-канферэнцыя з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі сустаршынёй аргкамітэта... |
|