Форвард мінскага «Дынама»: Камунізм — гэта сапраўдная дыктатура. 21.by

Форвард мінскага «Дынама»: Камунізм — гэта сапраўдная дыктатура

06.12.2010 14:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Славацкі форвард хакейнага «Дынама» Ёзэф Штумпел у інтэрв"ю goals.by распавёў, чаму ён вырашыў пагуляць у КХЛ, з-за чаго пакінуў «Барыс» і чым прыцягнуў яго Мінск, выказаў сваё меркаванне пра камуністаў, Глена Хэнлана, гольф, футбол і тэніс, распавёў аб сяброўстве з Зігмундам Палфі і Уладзімірам Цыплаковым, а таксама прызнаўся ў любові да роднай Славакіі.

Ёзэф Штумпел, фота Івана Уральскага, goals.by

- Ёзэф, вернемся ў самы пачатак сезону. Раскажыце, чаму вы пакінулі Астану?

-- Сыход з «Барыса» адбыўся паводле маёй ініцыятывы. Мне прапаноўвалі пагуляць у Астане яшчэ адзін год, але я хацеў быць бліжэй да дому, да Славакіі. Я зрабіў гэта для сям"і. Астана – усё ж далекавата знаходзіцца ў геаграфічным плане.

Але ж зарплата ў «Барыса» у вас была большай, чым у «Дынама».

-- Паўтаруся, з"ехаў адтуль з-за сям"і. А грошы ... За сваё жыццё я іх досыць зарабіў, каб цяпер не ставіць на першы план.

Маёй сям"і ў Казахстане не вельмі падабалася.

-- Можаце параўнаць Мінск і Астану?

-- У Казахстане зімой вельмі холадна. Лепш наогул не выходзіць на вуліцу. Мінск – бліжэй да Еўропы. Можна нават тэлебачанне славацкае ў Беларусі паглядзець. Авіязносіны са Славакіяй лепшыя. У Астане 2 ці 3 рэйсы ў тыдзень, у Мінску – хоць кожны дзень лётай.

Вы з"язджалі ў НХЛ у самым пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Вас не спрабавалі ўтрымаць? Не прыйшлося ці ляцець у Паўночную Амерыку тайком, хаваючыся ад уладаў?

- Перад ад"ездам у НХЛ я гуляў у Германіі, у якую з"ехаў з Славакіі без праблем. Без праблем паляцеў і ў ЗША. А наконт таемных уцёкаў хакеістаў, гэта было пры камуністах, пры іх сапраўды нікуды нельга было выехаць

- А як вы наогул ставіцеся да такога палітычнага ладу, як камунізм?

- Свабоды няма ніякай, гэта самая сапраўдная дыктатура.

- За столькі гадоў, пражытых у ЗША, вы не сталі амерыканцам? Дзе плануеце жыць пасля заканчэння кар"еры?

ЗША, безумоўна, далі мне вельмі шмат,

але я - славак, заўсёды быў ім і назаўжды ім застануся.

Я вельмі люблю сваю радзіму, пастаянна прыязджаў дадому пасля кожнага сезона ў НХЛ, заўсёды імкнуўся гуляць за зборную. Пасля завяршэння кар"еры асабіста я хачу вярнуцца ў Славакію і жыць там, але зраблю так, як вырашыць сям"я (у Ёзэфа Штумпела – трое дзетак).

Поўная версія інтэрв"ю Ёзэфа Штумпела

Падзяліцца навіной: 
Аляксандр Ванковіч, goals.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта Ёзэф Штумпел заявіў у інтэрв'ю goals.by.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика