Адукацыя пад акупацыяй. 1915-1918
07.12.2010 11:39
—
Разное
|
Гісторык Уладзімір Ляхоўскі выдаў манаграфію, прысвечаную гэтаму пытанню. Школьніцтва ў Беларусі за гэты непрацяглы час перажыло чатыры ўладныя рэжымы: расійскую манархію, нямецкую акупацыю, расійскі Часовы ўрад, савецкую ўладу. І кожны прыносіў нешта сваё. «Пры гэтым найбольш недаследаваным застаецца пытанне аб становішчы школьнай асветы на беларускіх землях, якія аказаліся ў 1915-1918 гг. пад акупацыяй кайзераўскай Нямеччыны», — сцвярджае аўтар. Уладзімір Ляхоўскі — кандыдат гістарычных навук. У сферу яго навуковых інтарэсаў уваходзіць гісторыя культуры і асветніцтва Беларусі другой паловы ХІХ — першай паловы ХХ ст.; гісторыя Першай сусветнай вайны; гісторыя беларускага нацыянальнага руху і беларускай эміграцыі першай паловы ХХ ст. Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах». Але вядома, што менавіта «кайзераўскі час» прынёс беларусізацыю ў школы. «Мовай выкладання павінна быць родная (матчына) мова… Расійская мова як мова навучання ва ўсіх школах забараняецца, але можа факультатыўна выкладацца ў сярэдніх і вышэйшых шолах. Навучанне рэлігіі павінна адбывацца толькі ў роднай мове, а ў яўрэяў на мове іх рэлігіі». Загадвалася ў Пастанове галоўнага камандзіра нямецкага Усходняга фронту «Асноўныя напрамкі па адраджэнню школьнай справы ў Обер Ост» 22 снежня 1915 года. У склад Обер Ост увайшла тэрыторыя Ковенскай і Гарадзенскай губерняў, Віленскі, Ашмянскі, Лідскі, Свянцянскі, Трокскі паветы, часткі Вілейскага і Дзісенскага паветаў, заходнія воласці Дзвінскага павета, часткі Наваградскага і Пінскага паветаў. Уладзімр Ляхоўскі ў манаграфіі разгледзеў не толькі беларускую адукацыя пры кожнай уладзе, але звярнуўся і да праблемы развіцця ў гады вайны нацыянальнага школьніцтва палякаў, яўрэяў, літоўцаў, татараў. Піша ён і аб няўдалай спробе ў 1918 годзе стварыць краёвы ўніверсітэт у Беларусі. У кнізе выкарыстана больш за сотню ілюстрацый, частка з каторых публікуецца ўпершыню. У дадатку друкуюцца дакументы і статыстычныя дадзеныя па тэме. Замовіць кніжку можна Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915-1918) / Уладзімір Ляхоўскі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 340 с. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гісторык Уладзімір Ляхоўскі выдаў манаграфію, прысвечаную гэтаму пытанню.
|
|