Завеі і маразы тут не страшныя. 21.by

Завеі і маразы тут не страшныя

09.12.2010 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першых наведвальнікаў прыняў зімні сад у Брэсце
У брэсцкай аранжарэі прыгожа і ўтульнаЗімні сад размясціўся паблізу пешаходнай часткі брэсцкага “Арбата” — вуліцы Савецкай. На параўнальна невялікай плошчы свае месцы занялі звыш пяцісот раслін розных відаў і гатункаў. Большасць з іх — універсітэцкая калекцыя Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, якую сёлета папоўнілі рэдкія асобнікі з фонду Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У іх ліку трапічныя пальмы, фікусы, дыннае дрэва, бананы, стрэліцыя, лотас і многія іншыя дзіўныя расліны. Яны будуць суседнічаць у трох зонах аранжарэі, дзе прадстаўлены раслінны свет трапічных джунгляў, субтропікаў і пустыні.
Варта адзначыць, што ідэя стварэння зімняга сада нарадзілася не на пустым месцы. Першая цяпліца з экзатычнымі раслінамі з’явілася ў 1965 годзе ў тады яшчэ Брэсцкім педагагічным інстытуце. Да 2008 года ў калекцыі налічвалася ўжо больш за 250 розных відаў раслін. У актыве брэсцкіх біёлагаў не адна навуковая праца ў галіне аховы прыроды і распаўсюджвання экалагічных ведаў, восем выдадзеных у розныя гады навучальных наглядных дапаможнікаў аб прыродзе роднага краю.
Зімні сад — не адзіны біялагічны праект Брэсцкага ўніверсітэта. У 2006 годзе ля сцен галоўнага корпуса адкрыўся батанічны міні-сад. У ВНУ яго яшчэ называюць садам бесперапыннага цвіцення. На плошчы ў 40 гектараў там размясцілася больш за 120 відаў дрэў, кустоў і кветак, якія квітнеюць адно другому на змену з ранняй вясны да позняй восені.

Вольга Кабякова

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першых наведвальнікаў прыняў зімні сад у Брэсце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика