Колькі каштуе «яйка» МТС?
10.12.2010 12:52
—
Разное
|
У 2007 годзе Алесь Разанаў і Віктар Маркавец прасілі за свае правы на «яйкаквардрат» у 1460000 разоў менш. Расійская кампанія МТС заявіла пра намер выкупіць уласны брэнд — выяву яйка ў квадраце, У кароткай гісторыі эмтээсаўскага «яйка» ёсць беларускі след. У 2007 годзе паэт Алесь Разанаў і мастак Віктар Маркавец судзіліся з аператарам мабільнай сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», спрабуючы адстаяць у судзе аўтарскія правы. Творцы сцвярджалі, што графічны вобраз — белае яйка ў чырвоным квадраце і чырвонае яйка ў белым квадраце — яшчэ ў 1992 годзе прыдумалі яны і далі назву «яйкаквадраты». Маркавец і Разанаў настойвалі на тым, каб кампанія МТС папрасіла ў іх прабачэнне на старонках газет за выкарыстанне іхняй інтэлектуальнай уласнасці, а таксама кампенсаваць па 620 тысяч рублёў кожнаму з творцаў (на той час каля $300). У сваю чаргу аператар мабільнай сувязі прадставіў суду доказы таго, што яны карыстаюцца выявай абсалютна законна, бо маюць на гэта дазвол ад расійскага ЗАТ «Сістэмы тэлекамунікацый, інфарматыкі і сувязі». У выніку суд паэт і мастак прайгралі. Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2007 годзе Алесь Разанаў і Віктар Маркавец прасілі за свае правы на «яйкаквардрат» у 1460000 разоў менш.
|
|