Асобны жорсткі прыступ эстэтычнага непрыманьня лукашызму
17.12.2010 21:48
—
Разное
|
Непрафэсіяналізм людзей у беларускай уладзе кідаецца ў вочы нават па тым, што і як яны прамаўляюць да журналістаў. Для абазначэньня гэтай манэры існуе трывіяльнае слова «хамства», але без дадатковага раскрыцьця і ілюстраваньня гэтага паняцьця ягоны зьмест сьціраецца і шаблянізуецца. Можна назваць гэта яскравай ілюстрацыяй менавіта што эстэтычнай непрымальнасьці сёньняшняга рэжыма: ёсьць сфэры працы, дзе эстэтыка грае ролю і ёсьць непрымальныя ступені эстэтычнага «фола». Вось адзін сьвежы абрашчык: «…по мнению руководителя КГБ, оппозиционным лидерам сначала следовало бы договориться между собой. Он отметил, что в ходе недавней уличной акции между представителями оппозиции возник конфликт Здавалася б, ну якая справа пану начальніку да дачыненьняў паміж апазыцыйнымі палітыкамі? Адкажы ты са спасылкай на закон, што «А, Б і В», і адкланяйся. Не! Трэба ж прадэманстраваць сваю пагарду і вылезьці з сваімі неадэкватнымі, правакатыўнымі і неэтычнымі камэнтарамі.Ці возьмем фразу, што прагучала з вуснаў якогась чыноўніка з прэзыдэнцкай Каго, дарагі спэцыялісьце па сувязях з грамадзкасьцю, патрэбны гэтыя Публічныя заявы пані Лідзіі Ярмошынай, якія ў іншай краіне каштавалі б ёй пасады, асобны пункт, пра які ня варта і дадаткова распаўсюджвацца. Хто б растлумачыў ёй, што ня мае права старшыня ЦВК публічна, перад журналістамі, дэманстраваць падтрымку аднаму з кандыдатаў ці абражаць астатніх? Гэта ня тое што непрыстойна і неэтычна — гэта ў першую чаргу непрафэсіянальна. Хаця што там Ярмошына ці клеркі з адміністрацыі, калі гэткую мадэль паводзінаў і няздольнасьць да, гаворачы прынятым у некаторых перасякаючыхся з афіцыйнымі колах лексыконам, «фільтрацыі базара» перадусім рэгулярна дэманструе сам прэзыдэнт Лукашэнка. Усё гэта праявы тыповай савецкай фамільярнай манэры стасаваньня, дзе агрэсія мяжуе з лезеньнем цалавацца, і якая цалкам выключае фармат спакойных ветлівых дзелавых камунікацый, якія яму здаюцца надта нуднымі і няшчырымі.Гэтыя стасункі працінаюць усё беларускае грамадзтва ад прэзыдэнта краіны да прадаўніцы ў краме на ўскрайку Менска. Страшней за ўсё, што за часы незалежнасьці гэтая побытавая зьява, якую ляканічна можна абазначыць як «савок», працягвае сябе рэгенэраваць: вырасла ўжо цэлае пакаленьне маладых дзевак, якія, як дваццаць гадоў таму, сцэжваюць зь якогась акенца абменьніка валют сваё ядавітае «мушшьчіна, не задзержывайце очіредзь». Ад саўка і хамства трэба пазбаўляцца, ад саўка трэба лячыцца. А для гэтага трэба вытраўліваць гулагаўскую Допіс, які пішацца за два дні перад 19 сьнежня 2010 г., ня можа ня быць прысьвечаны Плошчы. І ён ёй, зрэшты, і прысьвечаны, бо Плошча — адзіны наяўны ў Беларусі інструмэнт, каб зьмяніць пэрсаналіі на адказных пасадах ці хаця б паспрыяць зьмене іх паводзінаў. Падзяліцца навіной:
Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З саўком ва ўладзе неабходна змагацца альбо праз вытраўліваньне адтуль тых, хто гэты савок увасабляе, альбо, калі першае пакуль немагчыма, праз прымус іх да... |
|