Арэнс: Ацэнка выбараў залежыць ад таго, як пройдзе падлік бюлетэняў
17.12.2010 17:44
—
Разное
|
Уладзімер Глод: Вы ўжо трэці раз запар ачольваеце місію Бюро ў Беларусі. Першы раз гэты было на прэзыдэнцкіх выбарах у 2006 годзе, другі — на парлямэнцкіх у 2008. І таму зараз ёсьць падстава запытацца: ці зьмянілася Герт Арэнс: Пасьля выбараў 2008 году місія дала беларускім уладам шэраг рэкамэндацый. Пасьля гэтага Бюро і беларускія ўлады кантактавалі на прадмет зьмяненьня выбарчага заканадаўства. Вынікам гэтых кансультацый і сталі пэўныя карэктывы ў Выбарчым кодэксе. Важнае, напрыклад, зьмяненьне, што ўсе кандыдаты атрымалі магчымасьць выступіць на тэлебачаньні ў наўпроставым эфіры без цэнзуры. Гадзіна на тэлебачаньні, гадзіна на радыё, плюс друкаваньне ў дзяржаўных газэтах сваіх праграм. Былі таксама дэбаты паміж кандыдатамі. Раней трэба было браць дазвол на сустрэчы з выбарцамі, цяпер дастаткова за два дні паведаміць пра іх. Ёсьць і іншыя станоўчыя зрухі. Аднак галоўнае, што перашкаджала і ў 2006, і ў 2008 годзе заявіць, што выбары ў Беларусі адпавядаюць дэмакратычным стандартам — гэта непразрысты падлік бюлетэняў. Гэтым разам беларускі Цэнтравыбаркам прыняў пастанову, паводле якой назіральнікі павінны мець магчымасьць рэальна бачыць падлік галасоў. І таму нам застаецца толькі дачакацца і ўбачыць, як гэта насамрэч адбудзецца. Глод: Беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі, што прыслухаліся да рэкамэндацый Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека. Ці дастатковыя ўведзеныя зьмены? Арэнс: Зьмены і сапраўды ёсьць, але іх недастаткова. Ёсьць некаторыя паляпшэньні ў выбарчым заканадаўстве, але дастаткова шмат нашых рэкамэндацый улады адхілілі. Напрыклад, па падліку галасоў. Раю тым, каго гэта цікавіць, паглядзець у інтэрнэце дзьве прамежкавыя справаздачы, якія місія ўжо падрыхтавала. У іх падкрэсьліваецца, што нягледзячы на пэўныя папраўкі, прынятыя ў Выбарчы кодэкс Беларусі, у заканадаўстве захоўваецца «шэраг сур’ёзных праблем». Сярод гэтых праблем называюцца «празьмерная роля прэзыдэнта пры прызначэньні сябраў ЦВК»; «недастатковая празрыстасьць працэдуры вылучэньня і прызначэньня сябраў тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій»; «адсутнасьць дэталізаванай працэдуры падліку бюлетэняў» ды іншыя. Глод: Сярод аналітыкаў пакуль пераважае меркаваньне, што і гэтым разам місія Бюро не прызнае беларускія выбары адпаведнымі дэмакратычным стандартам, хаця і адзначыць некаторы прагрэс у параўнаньні з папярэднімі выбарамі. Арэнс: Не сьпяшайцеся. Пра тое, што ўжо адбылося, напісана ў справаздачах. Але, канечне, я не магу пакуль сказаць, што адбудзецца ў дзень выбараў. Я пакуль магу казаць толькі пра тое, што ўмовы правядзеньня кампаніі такія і такія. Таму вам прыйдзецца пачакаць маёй прэсавай канфэрэнцыі, якая адбудзецца ў панядзелак, а другой гадзіне дня. Глод: Многія прагназуюць, што выніковае рашэньне місіі будзе залежыць ад таго, як ацэняць назіральнікі Бюро празрыстасьць падліку бюлетэняў. Арэнс: У значнай ступені — так. *** Місія доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ пад кіраўніцтвам Герта Арэнса пачала сваю працу 15 лістапада. У Беларусі працуюць 54 доўгатэрміновыя назіральнікі Бюро, а ўсяго, з улікам кароткатэрміновых назіральнікаў у дзень выбараў, іх будзе 460, сказаў спадар Арэнс. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне за тры дні да завяршэння галасавання на выбарах выказаў Герт Арэнс — кіраўнік місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ.
|
|