Чацвёрты дзень пасля выбараў, а Масква так і не даслала Лукашэнку віншавання з «перамогай»
23.12.2010 10:21
—
Разное
|
У сваіх матэрыялах пра Беларусь асноўныя расійскія СМІ выстаўляюць Лукашэнку неўраўнаважаным дыктатарам, які не здолеў выйграць выбары чэсна. Пяць апазіцыйных кандыдатаў сядзяць у турме. Сярод іх два самыя папулярныя Саннікаў і Някляеў — збітыя да паўсмерці. Своеасаблівая помста за тое, што сабралі найбольш галасоў. Так расказваюць пра выбары цэнтральныя расійскія тэлеканалы. Назіральнікі АБСЕ заявілі, што выбары не былі свабоднымі і дэмакратычнымі. ЗША не прызнала выбараў «законнымі». Польшча і Літва з галоўных лабістаў уцягвання Беларусі ў ЕС ператварыліся ў галоўных крытыкаў. Прэзідэнтка Грыбаўскайце і міністр Сікорскі ўспрынялі паводзіны беларускіх уладаў у дзень выбараў як асабістую аплявуху. Яшчэ ў часе галасавання ў Беларусі быў блакаваны інтэрнэт, да паўсмерці збіты кандыдат у прэзідэнты, а ўвечары пасля выбараў была зладжаная правакацыя і затрыманы 640 удзельнікаў мітынгу апазіцыі. Усё гэта на вачах у замежных назіральнікаў і дыпламатаў. Захад Захадам, але зацяжное маўчанне Расіі павінна Лукашэнку раз’юшваць.Масква, якая пакрывала яго ўсе 16 гадоў ягонага кіравання, дэманстратыўна маўчыць. Ніхто не чакае, што Крэмль раптам заклапоціцца правамі чалавека ў Беларусі. Аднак такое маўчанне ўспрымаецца беларусамі як агіда да саюзніка, які не можа чэсна выйграць выбары і замест гэтага садзіць у турму апазіцыйных кандыдатаў. Так яно бачыцца з Беларусі. А ўнутры Расіі прачытваецца іначай. Крэмль нібы кажа: «Гэта настолькі фальшывы чалавек, што давяраць яму няможна». Павіншуем з перамогай толькі пасля канчатковай ратыфікацыі 18 дамоваў пра Адзіную эканамічную прастору». І вось ужо беларускі парламент спешна, за два дні, гамузам усе іх ухваліў. Ну то чакаем віншаванняў.Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расійскія СМІ малююць Лукашэнку дыктатарам, які не здолеў выйграць выбары чэсна. |
|