Івонка Сурвіла: «Мы – з вамі, і не дазволім сьвету забыцца пра вас, пакуль ня будзе вызвалены апошні палітвязень»
24.12.2010 21:56
—
Разное
|
Звычайна ў гэтыя дні Старшыня Рады БНР зьвяртаецца да беларусаў з калядным віншаваньнем. Аднак гэтым разам сьвята азмрочана нядаўнімі падзеямі, таму і ліст Івонкі Сурвілы мае іншы характар. «Дарагія суродзічы на Бацькаўшчыне і ў Замежжы, апошнімі днямі, у гэты сьвяточны час Божага Нараджэньня беларускі народ перажыў яшчэ адну балючую бачынку сваёй гісторыі: здраду, зьдзек і зьнявагу па віне чалавека, які называе сябе ягоным выбраным прэзыдэнтам. Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі хачу выказаць глыбокае спачуваньне ўсім ахвярам нянавісьці, якая раз’юшылася на вуліцах Менску ў нядзелю 19 сьнежня 2010 году. Хачу запэўніць вас, што мы — з вамі, і што не дазволім сьвету забыцца пра вас аж пакуль ня будзе вызвалены апошні палітвязень. Заклікаем кожнага беларуса запомніць жудасныя падзеі 19 і 20 сьнежня — той атручаны калядны падарунак, якія падрыхтавалі вам людзі, што хочуць вамі кіраваць. Яднайцеся, дарагія суродзічы. Ня бойцеся бараніць братоў і сёстраў у бядзе! Надыйшоў час выказаць удзячнасьць тым, хто да апошняга змагаўся за вас. Салідарнымі, з’яднанымі, з Божай дапамогай, мы зробім нашую краіну шчасьлівай і заможнай. Будучыня за намі! Жыве Беларусь і будзе жыць!» Падзяліцца навіной:
Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна ў гэтыя дні Старшыня Рады БНР зьвяртаецца да беларусаў з калядным віншаваньнем. Аднак гэтым разам сьвята азмрочана нядаўнімі падзеямі, таму і ліст... |
|