Не прагінайся перад Лукашэнкам
03.01.2011 00:00
—
Разное
|
31 снежня «Газэта выборча» апублікавала навагоднія звароты выдатных людзей Польшчы да беларусаў. Прапануем Вашай увазе некаторыя з лістоў. Павал Хюле, вядомы пісьменнік: Я зычу нашым сябрам беларусам таго, што і ўсе: каб скончыліся ўсе гэтыя бессэнсоўныя рэпрэсіі, і ўсе затрыманыя здаровымі вярнуліся дамоў. Я таксама хацеў бы, каб урэшце ўся Еўропа зразумела, што так далей быць не можа, што Лукашэнку трэба ўрэшце прыціснуць.Я спадзяюся, што палітычнае жыццё ў Беларусі вельмі хутка зменіцца, што гэтая дыктатура падзе. Крыстына Міхал Агурэк — вядомы сатырык, журналіст «Газэты Выборчай»: Nie bądź miękki dla Łukaszenki! (Не прагінайся перад Лукашэнкам) Паблёпаво — спявак: Nie znam się na polityce, ale jak kopią w twarz, to rozpoznam (Я не разбіраюся ў палітыцы, але, калі б’юць у твар, я распазнаю Аліцыя Капусціньска — доктар медыцыны, удава слыннага польскага рэпарцёра Рышарда Капусцінскага: Жадаю ўсім жыхарам Беларусі: Ежы Пільх — вядомы пісьменнік: Усім братам і сёстрам беларусам на Святы, на Новы Год, і асабліва на далейшы час — я зычу мужнасці. Асабліва кланяюся тым, становішча якіх, як мне падаецца, я разумею найлепш — сардэчнае прывітанне беларускім пісьменнікам. Дарагія калегі! Без фанабэрыстага ўзвялічвання нашай прафесіі можна спакойна сказаць, што вы знаходзіцеся ў цяжкім становішчы. Цяжкім з усіх бакоў. Калі нехта з Вас, скажам так, у юнацкім ачмурэнні, напіша ці напісаў нейкую неразважлівую страфу хвалы, ці нават проста ў абарону дыктатара, той сябе запляміў. І нават, калі потым да канца жыцця будзе пісаць шэдэўры — колішні фатальны твор заслоніць усё, і заўсёды будуць ім папікаць. Калі нехта з Вас напіша нешта скіраванае супраць дыктатара — можа трапіць у турму. Вядома, няма большага гонару чым пакутніцтва, але на практыцы гэта можа быць вельмі цяжка. Калі нехта з Вас зоймецца ўслаўленнем сапраўды важных спраў — кахання, дзяцінства, футболу — будзе атакаваны за такі пасеізм і ў найлепшым выпадку замоўчаны. У гэтай сапраўды складанай сітуацыі, я хачу вам даць старую як свет раду, якую вы таксама павінны добра ведаць: Пішыце толькі тое, на што маеце жаданне. Барані Божа, не саступайце перад грамадзянскай спакусай ці ціскам. Іншага выйсця, як Вы і самі добра ведаеце, проста няма. Толькі так можа паўстаць шэдэўр, у якім пераплеценыя праўда і фікцыя, палітыка і паэзія, сучаснасць і вечнасць. Вы знаходзіцеся ў складанай і адначасова выключнай сітуацыі. Напрыклад, аповесці пра нейкага крывавага, крыху камічнага сатрапа з Усходняй Еўропы ніхто яшчэ не напісаў — гэтая тэма ў вас пад рукамі.Калі вы яе разгорнеце па ўзоры «Восені Патрыярха» ці хаця б «Імператара», можа здарыцца ўсё: вас будуць атакаваць, пераследаваць, падвяргаць рэпрэсіям, будуць запалохваць вашыя сем’і, вы можаце трапіць у лагер, або, што яшчэ горш, атрымаць вялікую ўзнагароду, на ўручэнне якой вас з усім садызмам не пусцяць, і тысяча іншых фацэцыяў. Я не тое, каб хацеў бы нейкіх пакутаў, як умовы паўстання кніжкі, але проста рашуча прашу паспяшацца. Я дамагаюся спешнасці. Калі Вы цяпер возьмецеся за працу, дык магчыма твор пра Лукашэнку пачаты пры Лукашэнку будзе апублікаваны ў краіне, якой Лукашэнка ўжо не кіруе. Шмат хто з Вас прадчувае, што чакаць ужо нядоўга. Трымайцеся гэтага прадчування. А калі Вам па нейкіх прычынах не хочацца, тады, вядома, не прытрымлівайцеся, бо і так, як кажа наша старая, яшчэ з часоў рэжыму, показка: «Вечны пісьменнік, а не чыноўнік» Яшчэ раз ад шчырага сэрца кланяюся перад Вамі. Томэк Ліпіньскі, музыка, заснавальнік культавага ў Польшчы гурту «Брыгада Крызіс»: Kiedy mrok się rozpierzchnie w światłości, (Калі змрок растворыцца ў святле Стэфан Хвін — знакаміты пісьменнік і прафесар літаратуры: Я хачу пажадаць людзям, якія змагаюцца за свабоду ў Беларусі, каб у краінах Еўрасаюзу этыка правоў чалавека дамінавала над закаранелай этыкай грошай. Незалежнай беларускай інтэлігенцыя я хачу пажадаць большага ўплыву на беларускае грамадства. А беларускаму грамадству — каб у большай ступені, чым цяпер, прагнулі свабоды ў заходнім разуменні, бо ўсё яшчэ вялікая частка гэтага грамадства лічыць аўтарытарны рэжым натуральным. Прычына гэтага — складаная гісторыя Беларусі, якая ўсё яшчэ дае пра сябе знаць. Тадэуш Конвіцкі — знакаміты пісьменнік, рэжысёр: Я зычу Вам, даражэнькія беларусы, шчаслівай і вельмі людскай будучыні.Падзяліцца навіной:
МБ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдатныя людзі Польшчы звярнуліся да беларусаў з навагоднімі зваротамі. |
|