Нават у навагоднім звароце Лукашэнка падзяліў беларусаў на меншасць і большасць
03.01.2011 00:00
—
Разное
|
«Дарагія сябры! У гэтыя хвіліны адыходзячага года я перш за ўсё хацеў бы звярнуцца да абсалютнай большасці беларускага народа», — так распачаўся сёлетні навагодні зварот Аляксандра Лукашэнкі. Гэта рэдкі выпадак у гісторыі тэлезваротаў, каб прэзідэнт так адкрыта дзяліў грамадзянаў на «сваіх» і «чужых». Відаць, Лукашэнка разумее, што пасля падзей 19 снежня вялізная колькасць людзей канчаткова перастала лічыць яго законным кіраўніком дзяржавы. Напярэдадні Новага года ў інтэрнэце разышліся звароты пераключыць тэлебачанне на іншыя каналы ў часе лукашэнкаўскага звароту і нават выключыць на гэты час святло. Лукашэнка ж нават навагодні тэлезварот выкарыстаў, каб убіваць у галовы ідэю, што супраць яго выступае толькі меншасць насельніцтва. Вось што ён казаў далей: «Свае віншаванні я таксама адрасую нашай меншасці.Вы павінны ведаць: вас успрымаю як неад’емную частку нашага грамадства, са сваімі мэтамі, поглядамі і імкненнямі. Вы маеце свой пункт гледжання, асаблівае разуменне светаўладкавання і развіцця нашай краіны. Гэта ваша права, якое адняць у вас ніхто не можа. Але вы павінны ведаць: ваша меркаванне нам не абыякава. І мы разам з пераважнай большасцю нашага народа будзем змагацца за вас, вашы погляды. Мы будзем шукаць шляхі да вашых розумаў і сэрцаў, таму што інакш немагчыма аб’яднаць грамадства, захаваць краіну і вырашыць задачы, якія стаяць перад намі». У гэты ж час у эфіры радыё «Свабода» вядомыя людзі Беларусі і розных краін свету цэлы навагодні вечар зачытвалі імёны арыштаваных і збітых у Беларусі ў Ягоны зварот быў нашмат карацейшы за звыклыя. «Няхай любоў і дабрабыт жывуць у кожнай сям’і», — пажадаў ён. З тэлеэкрана гучалі пафасныя словы, тым часам у рэальным жыцці працягвалася помста палітычным праціўнікам, ды нават іх жонкам, дзяўчатам. Але як дзеду і бабе растлумачыць Падзяліцца навіной:
Барыс Тумар Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У гэтыя хвіліны адыходзячага года я перш за ўсё хацеў бы звярнуцца да абсалютнай большасці беларускага народа», — так распачаўся зварот. |
|