Як турма на Акрэсціна выглядае знутры (фоты). 21.by

Як турма на Акрэсціна выглядае знутры (фоты)

08.01.2011 00:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сайце зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» выклалі фотаздымкі, якія хлопец зрабіў некалькі год таму падчас школьнай экскурсіі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

Хлопцам паказалі камеру ў старым корпусе ізалятара. Камера чыста прыбраная, акуратная — у звычайны час яны выглядаюць горш. Таксама варта адзначыць, што наведнікаў заводзілі ў адну з самых светлых камер. У большасць з іх трапляе нашмат менш святла.

Гэта тое самае ачко, да якога так цяжка прызвычаіцца вязням. Яно адкрытае, і знаходзіцца проста насупраць «вочка» ў дзверах камеры, у якое кожныя некалькі хвілін зазіраюць наглядчыкі. Тэарэтычна гэтае «вочка» нельга закрываць, але практычна большасьць дзяўчат затыкае яго паперкаю й хуценька выкарыстоўвае пару вольных хвілінак, пакуль наглядчык з абурэннем не адчыніць дзвераў, каб высвятліць, у чым прычына. У новым корпусе прыбіральня мае невялікую дзверцу і змяшчаецца збоку ад дзвярнога вочка.

Знакамітая «сцэна» — драўляны насціл, які замяняе ложкі. Ні матрасаў, ні бялізны не выдаюць. У новым корпусе цывілізацыя — стаяць нары. У часы хапуноў на кожныя нары звычайна прыпадае больш чым па адным вязню.

У камерах старога корпуса нізкая столь, і да вакна можна дацягнуцца. У камерах новага корпуса столі, наадварот, высокія, нары — двухярусныя, а вакенцы малюпасенькія. У такіх камерах значна менш святла.

Бывай, Акрэсціна! Гэта дзверы ў камеру, сфотканыя звонку.

Падзяліцца навіной: 
МБ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Турма, праз якую прайшлі сотні палітычных.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика