Як дапамагчы Беларусі з замежжа?
11.01.2011 00:00
—
Разное
|
Не заставайцеся ўбаку ад беларускіх падзей, нават калі не жывяце ў Беларусі. Піша Аляксандар Чайчыц з Лёндана. Напэўна не я адзін перажыў у апошні месяц гэтыя супярэчлівыя пачуцьці. Мне давялося быць удзельнікам дэманстрацыяў пасьля выбараў у 2006 годзе, але ў 2010 г. давялося сачыць за разьвіцьцём падзеяў праз інтэрнэт на мабільніку. Проста раней я працаваў у Маскве, а цяпер — У Лёндане, і цяпер ня маю магчымасьці сесьці на начны цягнік і наступнай раніцай прачнуцца ў Беларусі. І такіх нас, нешматлікіх неабыякавых беларусаў у замежжы, многа. З аднаго боку, прадбачу бязглуздыя закіды: «Вы там седзіцё ў сваім замежжы, дык расслабцеся і не вучыце нас жыць» або «Лёгка вам там пікецікамі стаяць, калі не пагражае атрымаць 10 сутак». З другога боку, жывучы ў дэмакратычнай краіне, грэх не карыстацца легальнымі магчымасьцямі выказваць сваю пазыцыю, якіх пазбаўленыя людзі ў Беларусі: тыя ж дэманстрацыі, звароты, заклікі.Мы і карыстаемся. Спантанны пікет адбыўся ў нас у Лёндане самога 19 сьнежня. Потым Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі падрыхтавала і даслала ў дзяржаўныя органы падрабязны мэмарандум аб сытуацыі ў Беларусі. Аўтар гэтых радкоў у сваю чаргу таксама напісаў два лісты: адзін — Свае заявы зрабіла Рада БНР і беларускія дэмакратычныя групы ў замежжы. Прысьвечаная салідарнасьці беларускай дыяспары суполка, на якой пэрыядычна зьяўляюцца звароты на экзатычных эўрапейскіх мовах, створана ў Facebook. Калі хтось з шаноўных чытачоў пражывае ў замежжы, заклікаю далучацца да супольных нашых дзеяньняў. Звароты ў афіцыйныя інстанцыі — гэта карысная рэч, нават калі яна ня мае інтрыгоўнасьці і філіграннай забаўнасьці юрыдычнага тролінгу па мэтадзе Аляксея Навальнага. Нават калі ўлада краіны, дзе пражываеце, і так актыўна рэагуе на беларускія падзеі (як ЗША, Польшча ці Літоўская Рэспубліка), усё роўна знайдзіце паўгадзіны і складзіце электронны ліст з прапановай ці падзякай і са сьведчаньнем таго, што вы сочыце за падзеямі ў Беларусі і за рэакцыяй дзяржавы свайго пражываньня на гэтыя падзеі. Як падаткаплатнік і законапаслухмяны рэзыдэнт (хай нават і не грамадзянін), вы маеце права патрабаваць ад уладаў, каб яны абаранялі і вашыя інтарэсы.У сваю чаргу, дзяржава не абавязаная клапаціцца пра праблемы дэмакратыі ў Беларусі, калі гэта не патрэбна людзям, ад якіх яна залежыць, і калі яны ёй пра гэта не кажуць. Беларуская дыяспара мае нейкія, хоць і абмежаваныя, грашовыя, лабісцкія і інтэлектуальныя рэсурсы. Парайце, як бы яшчэ нам іх лепш выкарыстаць для дэмакратыі ў Беларусі. Ад Рэдактара. Дзякуй спадару Чайчыцу за ягоныя допісы і за ягоную дзейнасьць. А я карыстаюся нагодай, каб нагадаць сваю банальнасьць: ахвяруйце дзесяціну ці трыццаціну сваіх прыбыткаў на нацыянальную культурную справу. На царкву, на газэты, на стварэньне фільмаў і музыкі. Бяз гэтага — ніяк. Падзяліцца навіной:
Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не заставайцеся ўбаку ад беларускіх падзей, нават калі не жывяце ў Беларусі. Піша Аляксандр Чайчыц з Лондана. |
|