NYTimes пра сына Саннікава і Халіп
11.01.2011 00:00
—
Разное
|
З часу задушэння беларускай міліцыяй акцыі пратэсту супраць відавочных фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў, спецслужбы, якія ў у гэтай аўтарытарнай былой савецкай рэспубліцы Цяпер, па ўсім відаць, яны пайшлі яшчэ далей. Улады нядаўна абвясцілі, што могуць забраць пад сваю апеку Кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку, які ва ўладзе ўжо 16 гадоў, часта называюць апошнім дыктатарам Еўропы. Але справа Данілы Саннікава дэманструе новую тактыку ў пераследзе ўладамі апазіцыі, якая вяртае нас да сталінскай эпохі, калі дзеці так званых ворагаў народа накіроўваліся ў дзіцячыя дамы пасля таго, як іх бацькоў адпраўлялі ў ГУЛАГ. «Нават у найстрашнейшым сне я не магла ўявіць, што такое магчыма», — кажа бабуля дзіцяці Люцына Халіп. Бацькі Данілы, Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп, былі сярод арыштаваных пасля акцыі 19 снежня. Саннікаў быў жорстка збіты, а ягоны адвакат сказаў, што яму зламалі нагу. Саннікаў і Халіп — у ліку двух дзясяткаў чалавек, якім пагражае да 15 гадоў турмы па абвінавачанні ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. Многія з іх сядзяць у СІЗА КДБ у Мінску, пазбаўленыя кантактаў з адвакатамі і сем’ямі. Маці Ірыны Халіп паведаміла, што яе дачка атрымлівала пагрозы наконт хлопчыка яшчэ да выбараў. Адзін з лістоў прыйшоў па электроннай пошце ад невядомага адпраўніка з наступнымі словамі: «Не думайце пра сябе, падумайце пра свайго сына». Люцына Халіп сказала, што ёй патэлефанавалі наконт унука, калі яна спрабавала аддаць перадачу ў СІЗА КДБ. Прыехаўшы ў дзіцячы садок, яна сутыкнулася з дзвюма жанчынамі з сацыяльных службаў. Яна сказала, што жанчыны былі прыязныя, хоць і агучылі прыхаванае папярэджанне: «Калі ў вас не стае фінансавых або фізічных рэсурсаў, не турбуйцеся, — сказалі ёй, — дзіця будзе ў парадку». «Гэта спроба націснуць на Ірыну», — гаворыць спадарыня Халіп. — Яны б’юць па самым балючым». Прадстаўнік сацыяльных службаў Антаніна Другакава сказала агенцтву «Інтэрфакс», што КДБ паведаміла ёй пра хлопчыка неўзабаве пасля арышту яго бацькоў. «Мы павінныя рэагаваць, калі дзіця застаецца без апекі бацькоў», — сказала сп. Другакава і дадала, што спадзяецца, што Даніла зможа заставацца пад апекай бабулі, але заўважыла, што ўлады вырашаць, ці зможа яна належна даглядаць дзіця. «Не дай Бог, у бабулі праблемы са здароўем»,— сказала яна. Адвакат Саннікава Павел Сапелка кажа, што КДБ апавясціла сацыяльныя службы за шэсць дзён да таго, як ягонаму кліенту і І. Халіп было выстаўленае афіцыйнае абвінавачанне. Адвакат паставіў пад сумнеў юрыдычную неабходнасць для бабулі Данілы афармляць апеку над ім. «Калі няма доказаў таго, што дзіця няма каму даглядаць, то няма ніякіх прычынаў драматызаваць сітуацыю», — кажа адвакат. Цягам некалькіх тыдняў пасля акцыі пратэсту КДБ правёў ператрусы па ўсёй краіне, абшукваючы і дапытваючы людзей, хаця б ускосна падазраваных у іншадумстве, і арыштоўваючы падазраваных ва ўдзеле ў акцыі, кажуць праваабаронцы. Ператрусы адбываліся таксама ў офісах незалежных СМІ і праваабарончых арганізацый, былі сканфіскаваныя кампутары і дакументы. Лідары апазіцыі, што засталіся на свабодзе, сышлі ў падполле або пакінулі краіну. Заходнія лідары рэзка асудзілі дзеянні беларускіх уладаў, і Еўрапейскі саюз даў зразумець на мінулым тыдні, што гатовы вярнуць візавыя санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Люцына Халіп кажа, што Даніла яшчэ не ведае пра арышт бацькоў. Яна сказала яму, што яны з’ехалі ў камандзіроўку, але ён, відавочна, адчувае, што нешта не так. «Калі мама паехала надоўга, чаму яна не ўзяла мяне з сабой?» — спытаў нядаўна Даніла ў бабулі. «Ён плача, калі я яго купаю, і кажа: «Тата мне не так галаву мые», — гаворыць Люцына Халіп. За апошнія два тыдні Падзяліцца навіной:
NYTimes Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Cправа Саннікава вяртае нас да сталінскай эпохі».
|
|