ДАІ папярэджае кіроўцаў пра неспрыяльныя ўмовы надвор'я
11.01.2011 00:00
—
Разное
|
У найбліжэйшыя тры гадзіны ў Мінску захаваецца моцны туман. Бачнасць дарогі 100–500 метраў. Такое папярэджанне распаўсюдзіла ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама раніцай 10 студзеня. Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы пераканаўча просіць кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, выконваць хуткасны рэжым, бяспечную дыстанцыю і правілы праезду пешаходных пераходаў. Для абазначэння свайго аўтамабіля неабходна ўключыць блізкае святло або супрацьтуманныя фары. ДАІ просіць пешаходаў пераходзіць праезную частку толькі ва ўстаноўленых для гэтага месцах, пераканаўшыся ў тым, што ўсе транспартныя сродкі спыніліся і ўступаюць дарогу, і выкарыстоўваць у цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці святлоадбівальныя элементы на верхнім адзенні. Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У найбліжэйшыя тры гадзіны ў Мінску захаваецца моцны туман. Бачнасць дарогі 100–500 метраў. Такое папярэджанне распаўсюдзіла ўпраўленне ДАІ ГУУС...
|
|