Генерал крымскай міліцыі склаў «Алкагольны гласарый». 21.by

Генерал крымскай міліцыі склаў «Алкагольны гласарый»

11.01.2011 00:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Крыме выдадзеная кніга, якая змяшчае інструкцыі для міліцыянтаў па ўжыванні алкагольных напояў падчас аператыўна-вышуковай дзейнасці, а таксама «Алкагольны гласарый». Аўтар кнігі — генерал-маёр міліцыі, начальнік Крымскага юрыдычнага інстытута Васіль Бірукоў.

Кніга, у прыватнасці, расказвае, як аператыўнікам заставацца ў свядомасці падчас застолля, не выдаць таямніцы, хутка цверазець і лячыцца ад пахмелля. «Гарэлка, калі яе п’юць, розуму не дадае і не забірае, яна правярае, ці ёсць ён», — піша аўтар. Апахмяляцца ён раіць тымі ж напоямі, якія былі «ўжытыя напярэдадні».

У «Алкагольным гласарыі» Васіль Бірукоў тлумачыць значэнне такіх словаў, як «бухаць». Гэта, піша аўтар, азначае «ўжываць алкаголь у вялікіх колькасцях, як правіла, цягам доўгага часу». «Прыклад: важатая бухала ўсю змену», — удакладняе Бірукоў.

Кніга пад назвай «Асаблівасці прафесійных паводзінаў у спецыфічных сітуацыях аператыўна-вышуковай дзейнасці, звязанай з ужываннем алкаголю» выпушчаная абмежаваным накладам.

Падзяліцца навіной: 
lenta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Крыме выдадзеная кніга, якая змяшчае інструкцыі для міліцыянтаў па ўжыванні алкагольных напояў падчас аператыўна-вышуковай дзейнасці, а таксама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика