«В ВКЛ две партии могли провести разные коронации». 21.by

«В ВКЛ две партии могли провести разные коронации»

31.01.2011 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



Особенности коронаций великих князей в славные времена Великого княжества Литовского (ВКЛ) корреспонденту «БелГазеты» живописал историк Александр КРАВЦЕВИЧ. По его просьбе ответы на вопросы газеты публикуются на белорусском языке.

- Чем была коронация для великих литовских князей?

- Для вялікіх князёў літоўскіх каранацыя азначала прыняцце адказнасці за дзяржаву, перадачу ўлады. З палітычнага пункту гледжання гэта быў найгалоўнейшы акт у жыцці дзяржавы. Іншая рэч, што каралеўская ўлада, па-першае, была абмежаваная дзяржаўнай радай, так званымі «панамі-рада», а па-другое, быў Статут.

Калі гаварыць пра Міндоўга, то ён каранаваўся якраз не на вялікага князя, а на караля - пад уплывам ваенных і тактычных абставінаў. Гэта азначала арыентацыю на заходнюю цывілізацыю: прымаючы ад Папы Рымскага дазвол на каранацыю, Міндоўг уваходзіў у іерархію еўрапейскіх палітычных манархаў, у еўрапейскую палітычную сістэму і станавіўся ўдзельнікам вялікай еўрапейскай палітыкі. Каранацыю да канца правесці не ўдалося - памянялася палітычная сітуацыя, і тытул Міндоўг потым не ўжываў.


«Коронация Миндовга». Адомас Варнас, 1952г.

- Был ли процесс коронации «точкой невозврата» для других претендентов на корону?

- Было па-рознаму. Можна прыпомніць такі эпізод з XIV ст., калі вялікі князь Гедымін пакінуў сваім тэстаментам на чале Вялікага княства Літоўскага Яўлута - сына не самага старэйшага. І праз некалькі гадоў іншыя два сыны Гедыміна, Альгерд і Кейстут, проста звялі Яўлута з трона і вялікім князем стаў Альгерд. Утварылася сітуацыя дуумвірату. Але ў тыя часы прэтэндаваць на становішча вялікага князя маглі толькі члены рода Гедыміна.

- Насколько часто в ВКЛ предпринимались интриги, связанные с коронацией, такие как в случае с Витовтом?

- З Вітаўтам гэта была міжнародная інтрыга. Карона была ўжо прысланая, Вітаўт чакаў яе, але адзін з польскіх магнатаў проста перахапіў гэту карону. Такім чынам ВКЛ не стала каралеўствам і не было ў іерархіі на адным узроўні з Польшчай і іншымі каралеўствамі.

Можна ўспомніць XVI ст., калі вырасла дынастыя Гедыміна і пачалася выбарная гісторыя каралёў. Між сабой ваявалі партыі, шукалі падтрымку замежных дзяржаў, стваралі канфедэрацыі ў падтрымку аднаго прэтэндэнта (успомнім прадстаўніка французскай дынастыі Валуа, які 6 месяцаў быў каралём Рэчы Паспалітай). Інтрыг было шмат. Калі кароль быў ужо выбарны, ім маглі стаць прадстаўнікі магнацкіх родаў - так сталі каралямі Міхал Вішнявецкі, Ян Сабескі, Панятоўскі. Гэта было ўжо пасля таго, як, не пакінуўшы нашчадкаў, памёр апошні Гедымінавіч.

Дзве партыі маглі правесці розныя каранацыі. Так было са Станіславам Ляшчынскім і з яго супернікам, прадстаўніком Саксонскай дынастыі Аўгустам. Прайшлі дзве розныя каранацыі, Лешчынскі і Аўгуст потым ваявалі і, пры падтрымцы Расеі, перамог Аўгуст.

- Был ли процесс коронации процессом рукоположения? Предполагалось ли, что в момент коронации на великого князя снисходит высший дух?

- Гэтыя сакральныя моманты былі, таму што каранацыю праводзіў вышэйшы каталіцкі іерарх. Улада, дадзеная богам. Канешне, гэта было не так яўна, як у Расеі, дзе былі візантыйскія традыцыі і лічылася, што імператар, манарх - гэта ўвасабленне бога на зямлі. Але ў нас кароль быў благаславёны богам, яго ад імя бога, ад імя рымскага першасвятара мазалi свяшчэнным алеем, і ён быў «памазанікам божым». Гэта быў акт.

- Сохранились ли исторические элементы коронации в современном процессе инаугурации глав государств?

- Зараз мы маем так званы «трыумф дэмакратыі», калі рэжымы аўтарытарныя ці нават таталітарныя прыкрываюцца дэмакратычным фасадам. Таму там улада не ад бога, а ўжо, як гаворыцца, «улада ад народа». Калі праводзіць аналогіі з інаугурацыяй, якая адбылася ў нас на мiнулым тыдні, я б сказаў, што чалавек, які яе праводзіў, хацеў бы, каб гэта была каранацыя ўладай, дадзенай ад бога, але ён мусіць хавацца за дэмакратычным фасадам. Але сам дух інаугурацыі, напрыклад, прысяга на Канстытуцыі, мае свае карані ў працэдуры сярэднявечнай.

- Сколько длилась коронация в ВКЛ?

- Сам працэс займаў некалькі гадзінаў. Каранацыйныя ўрачыстасці працягваліся некалькі дзён, святкаваліся па ўсёй дзяржаве, ва ўсіх ваяводскіх цэнтрах і гарадах; ва ўсіх храмах служыліся службы, рабіліся феерверкі. Гэта было свята агульнадзяржаўнага маштабу.

- Сохранились ли протоколы коронаций ВКЛ?

- Так, апісанні ёсць. Каранацыі былі розныя. Спачатку, у XIV ст., была працэдура, якая ішла яшчэ ад паганскіх часоў, калі падымалі на шчыт. Потым усё было вельмі рэгламентавана. Ёсць рэканструкцыя каранацыі Міндаўга - яна праводзілася па ўзору іншых еўрапейскіх манархаў. Я гэту каранацыю дакладна апісаў у сваёй кніжцы «Міндаўг» (2005г.).

- Какие символы государственной власти вручались во время коронации в ВКЛ?

- Гэтыя элементы былі падобныя да расейскіх. Уручалася «берла» і «дзяржава» - так званае «яблыка» і спецыяльны посах. Сімвалы дзяржаўнай улады - даволі агульная рэч для ўсіх еўрапейскіх дзяржаў. Уручаў гэтыя элементы на каранацыі ў ВКЛ прадстаўнік вышэйшай касцёльнай іерархіі: дзяржаўнай рэлігіяй была каталіцкая.

- Из чего состоял церемониал коронации?

- Каранацыя адбывалася ў храме. Пад спевы туды ўводзілі вялікага князя, праводзілі да трона. Князь даваў абеты, паўтараў за святаром: «Шлюбую клапаціцца аб падданых, шлюбую быць справядлівым манархам». Потым ускладалі карону, мазалі алеям, служыўся ўрачысты малебен, пачыналіся ўрачыстыя святкаванні і прыёмы. Гэта быў строгі цэрэманіял.

- А как в ВКЛ освещалась процедура коронации?

- Па ўсей дзяржаве чыталіся «універсалы»: вось такi кароль ці вялікі князь літоўскі прыняў уладу. Потым яшчэ давалі прывілеі асобным землям. Гэта традыцыя была ў Полацкай і Віцебскай землях, якія увайшлі ў склад ВКЛ у XIV ст. - кожны новаабраны, новапамазаны вялікі князь літоўскі падцвяржаў іхнія прывілеі.

- Объявлялся ли в день коронации государственный праздник?

- Былі святкаванні. Але каб, напрыклад, вызвалілі ўсіх ад працы ў гэты дзень - такога не было.

- Кого обычно приглашали на коронацию?

- Прысутнічаў Сойм, прадстаўнікі Сенату, прадстаўнікі замежных двароў, Ватыкана. Гэта сёння ў нас адсутнічаюць прадстаўнікі Еўрасаюза і ЗША - раней на каранацыях прысутнічалі замежныя паслы (але інстытут пастаяннага пасланніцтва ўзнік толькі ў XVIII ст.), прысылаліся спецыяльныя дэлегацыі з віншаваннямі.


Справка «БелГазеты».Александр Кравцевич родился в 1958г. в деревне Лупачи Гродненской области. В 1981г. с отличием окончил истфак БГУ, в 1984г. - аспирантуру Академии наук СССР. В 1985-87гг. - младший научный сотрудник отдела археологии Института истории Академии наук БССР. В 1988г. защитил кандидатскую диссертацию по теме «Города и замки Белорусского Понемонья XIV - XVII вв.». В 1987-90гг. - руководитель отдела архитектурно-археологических исследований Белорусского реставрационно-проектного института; в 1993г. - зампредседателя Госинспекции охраны историко-культурного наследия; 1994-95гг. - проректор Гродненского госуниверситета. В 1998г. защитил докторскую диссертацию по теме «Великое княжество Литовское во второй половине XII - начале XIV в.: генезис государства по письменным и археологическим источникам». С 1999г. регулярно преподает в университетах Польши. В 2001г. избран председателем исполкома совета Белорусского исторического общества. С 1998г. - редактор журнала «Исторический альманах» (Гродно).
 
Теги: Гродно
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Особенности коронаций великих князей в славные времена Великого княжества Литовского (ВКЛ) корреспонденту «БелГазеты» живописал историк Александр КРАВЦЕВИЧ. По...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика