Ветрапаркі як альтэрнатыва
16.02.2011
—
Разное
|
Спецыялісты Рэспубліканскага гідраметэацэнтра актыўна вядуць даследаванні ветравога патэнцыялу
Навукоўцы рыхтуюць Атлас вятроў, які будзе выкарыстаны для ацэнкі пляцовак, дзе можна разгарнуць ветраэнергетычныя ўстаноўкі. “Атлас вятроў — вельмі важны дакумент, які дасць магчымасць ацаніць змяненні ветравога патэнцыялу нашай краіны ва ўмовах зменлівага клімату”, — гаворыць дырэктар дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Марыя Гермянчук. Як лічаць спецыялісты, больш за ўсё падыходзяць для стварэння ветрапаркаў паўночная і паўночна-заходняя часткі тэрыторыі Беларусі — Мінская, Віцебская і Гродзенская вобласці. Гэта звязана перш за ўсё з мясцовым ландшафтам: ветрапаркі ўстанаўліваюць звычайна на ўзвышшах. Менш падыходзяць для гэтых мэт Гомельская, Магілёўская і Брэсцкая вобласці. “Варта разумець, што адны толькі ландшафтныя ўмовы — яшчэ не падстава для прыцягнення інвестыцый у ветраэнергетыку. Патрэбны і аўтадарогі або іншыя пад’язныя шляхі да мясцовасці, дзе плануецца ўстаноўка ветрапаркаў, і лініі электраперадачы, на якія будзе скідвацца электраэнергія, трэба ўлічваць і сярэднегадавую фонавую хуткасць вятроў, — падкрэсліла М. Гермянчук. — Толькі пры такіх умовах можна гаварыць пра высокую эканамічную эфектыўнасць праектаў. Расход і аплата электраэнергіі, што атрымліваецца з альтэрнатыўных крыніц, прадугледжаны па асобнай схеме разліку, па іншых тарыфах. Трэба ствараць магутны, эканамічна выгадны кангламерат, бо ветраўстаноўкі як асобнае збудаванне не эфектыўныя”. Да 2015 года ў Беларусі каля 30 працэнтаў энергарэсурсаў мяркуецца атрымліваць з мясцовых або альтэрнатыўных крыніц. У бліжэйшыя два гады праекты па развіцці ветраэнергетыкі будуць выкананы ў Навагрудскім і Лёзненскім раёнах. Чакаецца, што ветрапаркі з'явяцца ў Ашмянскім, Смаргонскім, Лагойскім раёнах. Вядуцца перагаворы з нямецкай фірмай “Энерграг” аб устаноўцы ветратэхнікі ў Дзяржынскім раёне, у экапарку “Волма”. Таццяна Лабанава Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялісты Рэспубліканскага гідраметэацэнтра актыўна вядуць даследаванні ветравога патэнцыялу
|
|