Вяртанне з выраю
24.03.2011
—
Разное
|
Першыя крылатыя прадвеснікі вясны ўжо заўважаны арнітолагамі ў паўднёвых раёнах краіны
![]() ![]() З прылётам птушак стартавала ўсееўрапейская кампанія “Жывая вясна”, удзельнічаюць у ёй і сябры “Аховы птушак Бацькаўшчыны”, партнёра міжнароднай асацыяцыі Bird Life International у Еўрапейскіх краінах. Акцыя, расказвае Вольга, праводзіцца чацвёрты раз і беларускія аматары птушак — актыўныя яе ўдзельнікі з самага пачатку. ![]() У якасці крылатых вестуноў наступлення “Жывой вясны” абраны пяць найболей вядомых відаў птушак: белы бусел, вясковая ластаўка, зязюля, чорная беражанка і залацісты шчурок. Па словах Вольгі, практычна кожны аматар прыроды іх ведае і не зблытае з іншымі. Галоўныя ўдзельнікі назіранняў — гэта, як правіла, педагогі і школьнікі, але даслаць свае паведамленні можа кожны. “Калі вы ўбачылі ўпершыню адну з гэтых птушак, варта занесці інфармацыю на сайт www.springalive.net. Пры гэтым абавязкова паказаць краіну, месца, дату назірання і від птушкі, што вярнулася з выраю, — раіць Вольга Лукшыц. — У выніку на сайце ствараецца карта, якая інтэнсіўнасцю колеру адлюстроўвае наступленне вясны ў кожным рэгіёне Еўропы. У каго няма магчымасці выйсці ў інтэрнэт, можна паведамляць свае весткі па тэлефоне 8(017) 263-06-13 ці адправіць SMS на кароткі нумар 0841 прама з месца назіранняў”. Іна Ганчаровіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя крылатыя прадвеснікі вясны ўжо заўважаны арнітолагамі ў паўднёвых раёнах краіны |
|