Летапісец з глыбінкі. 21.by

Летапісец з глыбінкі

09.06.2011 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гісторыю адзінаццаці вёсак Камянецкага раёна ўзнавіў святар Васіль Туміловіч
Даследчык вывучаў архіўныя дадзеныя, навуковыя даследаванні гісторыкаў, запісваў успаміны мясцовых жыхароў. І напісаў гістарычны нарыс. Кніга выйшла ў адной з брэсцкіх друкарняў і хутка разышлася сярод прыхаджан цэркваў, у якіх служыць айцец Васіль. Гісторык па адукацыі, ён здолеў цікава і даступна апісаць падзеі, якія адбываліся ў тых месцах пачынаючы з XVIII стагоддзя.
Стварыць летапіс вёсак святару дапамагла і мясцовая ўлада. Як расказаў старшыня Навіцкага сельсавета Міхаіл Шабуня, айцу Васілю прадастаўляліся шматлікія дакументальныя матэрыялы. Цяпер, магчыма, унікальная кніга будзе перавыдадзена.
Трэба адзначыць, што летапіс — не першая праца Васіля Туміловіча, прысвечаная гісторыі Палесся. Ён напісаў ужо нямала гістарычных нарысаў пра Лунінецкі раён, адкуль родам. Прыехаўшы ў Камянецкі раён, заняўся і там вывучэннем народнай творчасці, выдаў кнігу “Фальклор Камянеччыны”.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гісторыю адзінаццаці вёсак Камянецкага раёна ўзнавіў святар Васіль Туміловіч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика