Студзёныя хвалі Бярэзіны . 21.by

Студзёныя хвалі Бярэзіны

03.11.2011 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія навукоўцы хутка атрымаюць доступ да архіўных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў Музеі арміі ў Парыжы. Пра гэта ішла размова пад час сустрэчы ў Парыжы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Аляксандра Паўлоўскага з дырэктарам Музея арміі Крысціянам Баптыстам.
Ужо сёння парыжскі музей рыхтуецца да 200-годдзя пераправы арміі Напалеона цераз Бярэзіну, якое будзе адзначацца ў будучым годзе. Кіраўніцтва Музея запэўніла, што беларускія навукоўцы змогуць азнаёміцца з экспазіцыяй, прысвечанай эпосе Напалеона, а таксама з некаторымі экспанатамі, якія захоўваюцца ў запасніках і бібліятэчных фондах. Дарэчы, цікавыя для навукоўцаў і архіўныя матэрыялы Гістарычнай службы абароны, а таксама Фонду Напалеона, які рыхтуе да 2012 года выданне ўсёй перапіскі імператара.
Крысціян Баптыст адзначыў, што ў французскай мове назва ракі Бярэзіна набыла характар устойлівага выразу і азначае: неспрыяльнае развіццё падзей, прычым не толькі ў ваеннай галіне.
Нагадаем, што армія Напалеона ў лістападзе 1812 года праходзіла, адступаючы з Расіі ў Францыю, праз беларускія населеныя пункты, у яе была крывавая пераправа цераз Бярэзіну паблізу вёскі Студзёнка. Увогуле ж з 500 тысяч салдат арміі Напалеона дамоў вярнуліся толькі 50 тысяч, многія загінулі менавіта на Бярэзіне. Цяпер даўняя падзея — агульная для гісторыі Францыі, Беларусі, Расіі.

Аліна Грышкевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія навукоўцы хутка атрымаюць доступ да архіўных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў Музеі арміі ў Парыжы. Пра гэта ішла размова пад час сустрэчы ў Парыжы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика