Хроніка важнейшых падзей у нашым краі
28.01.2012
—
Разное
|
Канец 1951 года. Здадзеная ў эксплуатацыю Іжанская ГЭС, якая забяспечвала святлом бліжэйшыя вёскі. ГЭС дзейнічала каля 10 гадоў. Тут жа працаваў і млын. Канец 1951 года. Здадзеная ў эксплуатацыю Іжанская ГЭС, якая забяспечвала святлом бліжэйшыя вёскі. ГЭС дзейнічала каля 10 гадоў. Тут жа працаваў і млын. *** 1952(?) год. Тэклінопаль перайменаваны ў Шалавічы. *** Сакавік 1954 года. Пачалася вярбоўка моладзі для асваення цалінных і залежных зямель па пуцёўках камсамола. З тых, хто паехаў у Казахстан і стаў цаліннікам, нехта вярнуўся дадому альбо ўцёк, а многія і засталіся там жыць назаўсёды. *** 16 ліпеня 1954 года. Скасаваны Талуцкі сельсавет, а яго вёскі далучаныя да Кузьміцкага сельсавета. *** Ноччу з 28 на 29 верасня 1955 года ў раёне вёсак Ручыца і Красніца выпушчана на волю 29 баброў, якія прыжыліся ў рацэ Нарачанка. За знішчэнне баброў аб’яўленая крымінальная адказнасць і пакрыццё страты-шкоды ў 5000 рублёў. *** 1956 год. У сельскім клубе ў Іжы паставілі тэлевізар з малым экранам. Тутэйшыя жыхары (дарослыя і школьнікі) прыходзілі глядзець тэлеперадачы і тэлефільмы. *** 1958 год. Калгасам дазволілі купляць трактары і іншую тэхніку ў РТС, якая раней належала МТС. *** 1958 год. У Нарачанскім краі дзейнічалі Каралеўская, Кузьмішкоўская, Каловіцкая, Папоўская, Урэцкая пачатковыя школы (1–4 кл.), Бараўская, Вузлянская, Андрэйкаўская, Нароцкая, Кавалёўская, Слабадская, Чурлёнская сямігадовыя школы (5–7 кл.), Войстамская, Занарацкая, Іжанская, Куранецкая, Любанская, Рускасельская, Сваткаўская сярэднія школы (8–10 кл.). У снежні гэтага года сямігадовыя школы ператвораныя ў васьмігадовыя, а сярэднія – у адзінаццацігадовыя школы. *** 18 мая 1959 года. Скасаваны Чурлёнскі сельсавет, а яго вёскі далучаныя да Іжанскага сельсавета. *** 1959 год. Утворанае Вузлянскае лясніцтва ў Мядзельскім раёне. *** 20 студзеня 1960 года. Скасаваная Маладзечанская вобласць, а Вілейскі і Мядзельскі раёны далучаныя да Мінскай вобласці. (Артыкул з кнігі Сымона Барыса і Анатоля Рогача “Нарачанка і яе берагі”). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канец 1951 года. Здадзеная ў эксплуатацыю Іжанская ГЭС, якая забяспечвала святлом бліжэйшыя вёскі. ГЭС дзейнічала каля 10 гадоў. Тут жа працаваў і млын.
|
|