Палявая пошта. 21.by

Палявая пошта

21.04.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто шукае: Алена Леанідаўна Купаленка, Мінск.
Каго шукае: звесткі пра Зіновія Уладзіміравіча Баброўскага.
“Вось ужо шмат гадоў мы шукаем звесткі пра нашага дзядулю Зіновія Уладзіміравіча Баброўскага, — піша наша чытачка. — У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён пайшоў на фронт, і дагэтуль мы нічога пра яго не ведаем. У ліку прапаўшых без вестак яго няма, але і жывым яго не бачылі. Да вайны жыў ён у вёсцы Каралёў Стан, прызываўся Каладзішчанскім ваенкаматам. Разам з ім на вайну пайшла і наша бабуля Антаніна Баброўская, пра яе звестак няма таксама. Аднак не можа такога быць, каб чалавека ніхто не памятаў. Спадзяёмся, што з дапамогай “Народнай газеты” знойдуцца тыя людзі, якія ведаюць хоць што-небудзь пра нашых родных”.

Хто шукае: Алена Цімафееўна Дрыленка і Валянціна Васільеўна Кавалеўская, Віцебск.
Каго шукае: звесткі пра Цімафея Савельевіча Багданава.
Я, Алена Цімафееўна Дрыленка, дачка салдата, Цімафея Савельевіча Багданава, і Валянціна Васільеўна Кавалеўская, яго ўнучка, хочам даведацца пра нашага дарагога чалавека, — чытаем у лісце, што атрымалі з горада Віцебска. — Наш бацька і дзядуля, Цімафей Савельевіч Багданаў, ураджэнец Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці, быў накіраваны на фронт летам 1941 года. Пісем ад яго не было. Пасля вайны атрымалі паведамленне, што Цімафей Савельевіч Багданаў прапаў без вестак у студзені 1944-га. Вельмі хочам ведаць пра яго ваенны лёс”.

Хто шукае: Валянціна Пятроўна Трацюк (у дзявоцтве Лажуева), Брэст.
Каго шукае: месца пахавання Пятра Ягоравіча Лажуева (на фота).
Валянціна Пятроўна з горада Брэста, ураджэнка вёскі Янкаўшчына Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці марыць даведацца, дзе знаходзіцца месца пахавання яе бацькі, Пятра Ягоравіча Лажуева, 1907 года нараджэння. Ён прапаў без вестак у кастрычніку 1944 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто шукае: Алена Леанідаўна Купаленка, Мінск.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика