Сябра маладосці. 21.by

Сябра маладосці

21.04.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто шукае: чытач Корсак, Вілейка.
Каго шукае: Тамару Барысаўну Грынцэвіч.
“У 1944 годзе ў Куранецкую раённую кантору сувязі Вілейскай вобласці была накіравана тэлеграфісткай Тамара Барысаўна Грынцэвіч. Я пасля ФЗА прыехаў у Вілейскую кантору сувязі. У 1947 годзе Куранецкі раён ліквідавалі, і Тамара стала працаваць у нас. Затым яна паступіла ў Гродзенскі педагагічны інстытут, а мяне прызвалі на службу ў армію. Мы з Тамарай перапісваліся, а потым страцілі сувязь. Чуў, што пасля вучобы ў інстытуце яе накіравалі на працу настаўніцай у Іўеўскі раён, на Гродзеншчыну. Вельмі хачу даведацца пра яе лёс”, — піша чытач Корсак.

Хто шукае: Лідзія Ціханаўна Карусева.
Каго шукае: Мікалая Маткоўскага.
“Хачу даведацца, як склаўся лёс былога салдата, Мікалая Маткоўскага. У 1948—1950 гадах ён служыў у Беларусі ў лётным батальёне са сваім земляком Васілём Мурзаком. Абодва звольніліся ў маі 1950 года. Маткоўскі паехаў дадому, у Малдавію. Адрас не памятаю. Ведаю, што працаваў старшынёй сельсавета. А яго сябар, Васіль, застаўся з маёй сяброўкай, Валянцінай Пракушэнкавай, якая ў той час працавала бухгалтарам у Жалудоцкай райветлячэбніцы. Яны згулялі вяселле. У канцы 1951 года я паехала ў Магілёўскую вобласць, і сувязь з імі абарвалася. Нягледзячы на тое што з таго часу мінула 60 гадоў, спадзяюся, што даведаюся пра іх лёс. З павагай, Лідзія Ціханаўна, дзявочае прозвішча Карусева”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто шукае: чытач Корсак, Вілейка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика