Чакаем вестак ад родных. 21.by

Чакаем вестак ад родных

26.05.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто шукае: Соф’я Пятроўна Бондарава.
Каго шукае: Уладзіміра Дзмітрыевіча Радзько.
“Паважаная рэдакцыя “Народнай газеты”, да вас звяртаецца Соф’я Пятроўна Бондарава, — піша чытачка. — Вельмі хачу знайсці свайго пляменніка —Уладзіміра Дзмітрыевіча Радзько ці яго сям’ю. Апошнія звесткі: дачка пляменніка жыла ў Барнауле, а ён сам ва Украіне, населены пункт Белая Царква, вуліца Леніна ці Леванеўскага, але гэта недакладна”.

Хто шукае: Яніна Канстанцінаўна Рэут.
Каго шукае: Марыю Віктараўну Боўжык.
“14 верасня 2005 года прапала мая пляменніца Марыя Віктараўна Боўжык, 1952 года нараджэння. Жыла яна ў вёсцы Шылавічы Ваўкавыскага раёна, Гродзенскай вобласці. 13 верасня 2005 года мы сабраліся на памінках па пляменніцы Вандзе. Пасля Марыя пераначавала ў сваёй дачкі ў Ваўкавыску і раніцай пайшла на спадарожную машыну, каб дабрацца дадому ў вёску Шылавічы. З таго часу больш пра яе мы нічога не ведаем, — сваім горам дзеліцца Яніна Канстанцінаўна Рэут. — Куды мы толькі не звярталіся. Засталася толькі на вас адна надзея”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто шукае: Соф’я Пятроўна Бондарава.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика