Калі з’явіцца музей Васіля БЫКАВА?. 21.by

Калі з’явіцца музей Васіля БЫКАВА?

31.07.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лецішча народнага пісьменніка Беларусі ў пасёлку Ждановічы-6 у Мінскім раёне па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі будзе ператворана ў музей, прысвечаны Васілю Быкаву.

Работа па стварэнні музея пачалася сёлета з 27 ліпеня пасля прыняцця пастановы ўрада, згодна з якой лецішча пісьменніка бязвыплатна перададзена ва ўласнасць дзяржавы яго жонкай Ірынай Быкавай.

Як расказалі ў прэс-службе Міністэрства культуры Беларусі, музей ствараецца як філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. На працягу двух гадоў у доме, дзе адпачываў пісьменнік, будзе весціся капітальны рамонт. Музей Васіля Быкава плануецца адкрыць у чэрвені 2014 года да яго 90-гадовага юбілею.

— У нашым музеі зараз захоўваецца больш за тысячу матэрыялаў, перададзеных у фонды асабіста Васілём Быкавым, — расказвае дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Макарэвіч. — Жонка пісьменніка Ірына Міхайлаўна даўно клапацілася аб тым, каб лецішча Васіля Уладзіміравіча стала музеем. Завітаўшы туды, можна будзе адчуць атмасферу, у якой жыў і тварыў пісьменнік, убачыць, напрыклад, бярозкі ля альтанкі, у якой любіў бавіць час Быкаў. Зараз па рашэнні Міністэрства культуры супрацоўнікі музея робяць кароткі вопіс дакументаў, асабістых рэчаў пісьменніка, што знаходзяцца ў мінскай кватэры, дзе жыў Васіль Уладзіміравіч. Яны будуць экспанавацца ў музеі Васіля Быкава і часткова ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ў сталіцы. Наведвальнікі змогуць больш падрабязна пазнаёміцца з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці пісьменніка, яго ўзаемаадносінамі з сябрамі, блізкімі і калегамі па пяру, а таксама ацаніць уклад Васіля Быкава ў тэму ўвасаблення Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай і сусветнай літаратуры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лецішча народнага пісьменніка Беларусі ў пасёлку Ждановічы-6 у Мінскім раёне будзе ператворана ў музей, прысвечаны пісьменніку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика