Палессе кліча да вытокаў
22.08.2012
—
Разное
|
![]() Удзельнікі і госці фестывалю “Кліч Палесся” пазнаёмяцца з унікальнай культурай палешукоў і яе носьбітамі Нягледзячы на тое, што фестываль этнаграфічных культур “Кліч Палесся”, які пройдзе 24—25 жніўня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, адбудзецца толькі другі раз, ён абяцае стаць незабыўным святам для яго шматлікіх удзельнікаў і гасцей. Менавіта ў гэтыя дні тут разгорнецца сапраўдны культурны гарадок, “жыхары” якога спяваюць старадаўнія народныя песні, плятуць лапці, куюць падковы і вырабляюць гліняныя гаршчкі. Сёлета ўдзельнікамі фестывалю стануць заслужаныя аматарскія і прафесійныя калектывы — выканаўцы і захавальнікі народнай палескай культуры, майстры і рамеснікі з Гомельскай і Брэсцкай абласцей, ганаровыя госці з замежжа — з Расіі, Украіны, Польшчы. Для гледачоў падрыхтавана шмат канцэртаў на любы густ, на якіх можна і паспяваць, і патанчыць. А найбольш цікаўныя змогуць паўдзельнічаць таксама і ў майстар-класах па вырабе глінянага посуду і іншых рэчаў.
Акрамя таго, у святочныя дні непадалёк ад асноўнага месца дзеяння разгорнецца этнаграфічны лагер “Летнік на Петрыкаўшчыне”, які збярэ разам практыкуючых фалькларыстаў і этнографаў — студэнтаў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. У час экспедыцыі ўдзельнікі сустрэнуцца з мясцовымі носьбітамі фальклору — жыхарамі вёсак Галубіца, Конкавічы, Міхедавічы Петрыкаўскага раёна, пазнаёмяцца з элементамі традыцый рэгіянальнай культуры, правядуць майстар-класы. Увесь сабраны каштоўны матэрыял будзе змешчаны ў адным зборніку. Таксама ў рамках фестывалю запланавана навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура Палесся і сучасны свет”, у якой прымуць удзел спецыялісты народнай традыцыйнай культуры, этнографы, фалькларысты, гісторыкі і культуролагі, мастацтвазнаўцы, навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. У гэты ж час — з 15 па 25 жніўня — на тэрыторыі Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” дзейнічае пленэр майстроў драўлянай скульптуры “Драўляны цуд”, дзе дэманструюць сваё майстэрства дзевяць умельцаў-палешукоў. На працягу дзесяці дзён з дубовых бярвёнаў яны будуць вырабляць скульптуры, якія павінны адпавядаць пэўнай тэматыцы — “Маляўнічы свет Палесся”. Пасля завяршэння фестывалю яны застануцца ўпрыгожваць тэрыторыю гэтага парку. У саміх жа Ляскавічах будуць арганізаваны тэматычныя падворкі, дзе можна будзе паспрабаваць самастойна раздзьмуць кавальскія мяхі ў печы, спячы хлеб, а таксама пакаштаваць мясцовыя стравы, прыгатаваныя па старадаўніх рэцэптах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнікі і госці фестывалю “Кліч Палесся” пазнаёмяцца з унікальнай культурай палешукоў і яе носьбітамі
|
|