Нядзельны дзень
07.09.2012
—
Разное
|
![]() Для хрысціянаў галоўным днём тыдня з’яўляецца нядзеля. Звернем увагу на тое, як правільна ўспрымаць гэты дзень і як яго праводзіць Пра тое, як з даўніх часоў хрысціянская традыцыя разумее нядзельны дзень, падказваюць нам разнастайныя яго назвы. Папа рымскі Ян Павел ІІ адзначае, што нядзеля — гэта дзень Пана, дзень Хрыста, дзень Касцёла, дзень Чалавека, дзень усіх дзён (Ян Павел ІІ, апостальскі ліст “Dies Domini”). Гэта дзень Пана (Госпада), паколькі ў нядзелю мы ўшаноўваем Бога як Стваральніка свету і таго, хто падтрымлівае свет у існаванні. Бог стварыў свет добрым, таму стварэнні носяць у сабе знак Божай дабрыні. Калі ж чалавек — вяршыня стварэння — не захаваў вернасць Богу, надышоў час “новага стварэння”, калі Хрыстос узяў на сябе грахі ўсяго свету. Нядзеля — гэта вялікдзень усяго тыдня. Назва нядзелі на рускай мове падкрэслівае праўду аб тым, што ў кожным тыдні ёсць дзень, прысвечаны святкаванню ўваскрасення Хрыста. У гэты дзень адбылося спасланне Духа Святога і свету быў аб’яўлены Касцёл (Царква), таму ў нядзелю мы асаблівым чынам запрошаны маліцца разам з супольнасцю веруючых. Такая малітва адбываецца ў час сумеснага ўдзелу ў святой імшы, якую ва ўсходняй хрысціянскай традыцыі прынята называць боскай літургіяй. Узгадаем, што кожны каталік, калі адпаведнай касцёльнай уладай не вызначана інакш, абавязаны ўдзельнічаць у святой імшы кожную нядзелю, а таксама ў наступныя ўрачыстасці: святой Багародзіцы Марыі (1 студзеня), аб’яўленне Пана, ці Тры Каралі (6 студзеня), святога Юзафа (19 сакавіка), унебаўшэсце Пана, Цела і Крыві Хрыста, ці Божага Цела, святых апосталаў Пятра і Паўла (29 чэрвеня), унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі (15 жніўня), усіх святых (1 лістапада), беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (8 снежня), нараджэнне Пана — 25 снежня. Узгаданыя ўрачыстасці прынята называць прадпісанымі або абавязковымі. Дата адзначэння некаторых з узгаданых урачыстасцяў з’яўляецца рухомай, гэта значыць змяняецца год ад году і залежыць ад даты Вялікадня. Абавязак удзельнічаць у святой імшы ў нядзелю і названыя ўрачыстасці можна выканаць не толькі ў сам святочны дзень, але і вечарам напярэдадні. Той жа, хто не можа па важнай прычыне прыняць удзел у святой імшы, няхай моліцца прыватна або ў сям’і. Па-беларуску, як і на іншых славянскіх мовах, галоўны дзень хрысціянскага тыдня прынята называць нядзеляй, гэта значыць днём, які мы святкуем “устрымліваючыся [...] ад тых дзеянняў, якія перашкаджаюць належнаму пакланенню Богу і парушаюць радасць, уласцівую дню Пана, або неабходны фізічны і духоўны адпачынак” (Катэхізіс каталіцкага касцёла, Кампендый, п. 453). Такім чынам, у нядзелю мы не выконваем працу, якую можна перанесці на іншы дзень, аднак “у гэты дзень дапускаюцца дзеянні, звязаныя з сямейнымі абавязкамі або з паслугаю дзеля значнай грамадскай карысці, калі толькі гэта не вядзе да шкодных звычак адносна святкавання нядзелі, сямейнага жыцця і здароўя” (там жа). Усё вышэйзгаданае датычыцца і святкавання прадпісаных урачыстасцяў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для хрысціянаў галоўным днём тыдня з’яўляецца нядзеля. Звернем увагу на тое, як правільна ўспрымаць гэты дзень і як яго праводзіць |
|