Паралельная вайна. 21.by

Паралельная вайна

09.10.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Амаль кожны ведае пра Айчынную вайну 1941-1945 гадоў, але побач ішла вайна не менш крывавая і бязлітасная: палітычныя рэпрэсіі.

І, як ні парадаксальна, адлік ёй даў рэвалюцыйны 1917 год. “Імем рэвалюцыі” каралі кожнага, хто не пагаджаўся з ёй. А перагібаў было шмат. Менавіта з 1917 года і па 1960 існавала страшнае кляймо: вораг народа. Толькі па былой Вілейскай вобласці (існавала да верасня 1944 года) ахвярамі рэпрэсій сталі 1603 нашы суайчыннікі. Многія з іх беспадстаўна былі расстраляныя. Па сённяшні дзень у шмат якіх сем’ях землякоў пачуеш: “За што?”.

20 гадоў таму ў маладзечанскай друкарні “Перамога” пабачыла свет вельмі незвычайная кніга. Яе аўтары старшыня дэпартамента Беларусі па архівах і справаводстве Уладзімір Адамушка і дырэктар занальнага дзяржархіва ў Маладзечне Наталля Іванова. Яе немагчыма чытаць спакойна, яна ўзрушвае душу і сэрца, прымушае чалавека любога ўзросту думаць… Тысячы зваротаў у тагачасны ўрад, да самога ўсёмагутнага Сталіна. Сапраўдныя крыкі душы, заявы, прашэнні дарослых і дзяцей аб памілаванні блізкага. Але ўсё заставалася без адказу!

У кнізе шмат інфармацыі пра людзей Мядзельскага, Ашмянскага, Вілейскага, Пастаўскага раёнаў. Маё меркаванне: такую кнігу трэба выдаць новым накладам, і не сціплым у 2000 асобнікаў, як 20 гадоў таму! Што было ў гісторыі нашай дзяржавы, неабходна ведаць кожнаму, асабліва маладому чалавеку. І ад чаго яшчэ робіцца больш страшна: катавалі, падпісвалі пратаколы і зводкі… свае ж землякі-суайчыннікі – Рабініны, Сініцыны, Сарокіны.

На сёння хоць і шмат навуковых даследаванняў на тэму палітычных рэпрэсій, але вывучана яшчэ далёка не ўсё. Тут яшчэ шырокае поле дзейнасці навукоўцам, краязнаўцам, архівістам. І нельга не ўспомніць навукова-даследчую працу супрацоўніка Маладзечанскага абласнога краязнаўчага музея, кандыдата навук, палкоўніка запасу Барыса Бароўскага. Яго кніга таксама не пакідае абыякавым, яна таксама “З гісторыі палітычных рэпрэсій 1920-1950 гадоў на Беларусі”. У ёй скарыстана шмат новага: факты, дакументы, фотаздымкі прадстаўленыя самімі былымі асуджанымі па палітычных матывах. А маладзечанец Франц Світо – сведка беспадстаўных абвінавачванняў, былы вучань Крывіцкай школы (Мядзельскі раён) – расказвае пра рэпрэсіі настаўнікаў – Уладзіслава Эйманта, аб Браніславе Эймант і Феліксе Вайніловіч, пра рэпрэсіі простых сялян – аб Мажэйках, Альковічах, Вайцяховічах, Клентак і інш.

У кнізе ёсць кароткая інфармацыя і пра майго дзеда Захара Станкевіча. Спаўняецца 65 год, як яго ні за што абылгалі, асудзілі “тройкай” і расстралялі недзе пад Мінскам. У архіве КДБ Беларусі па сённяшні дзень захоўваецца справа дзеда: з даносам суседа, пратаколамі допытаў…  На руках яго жонкі засталося сямёра дзяцей, трое з іх гераічна загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а малодшыя, у тым ліку і мой бацька, да 1956 года зусім беспадстаўна насілі ганебнае кляймо дзяцей “ворага народа”.

Падчас нешматгадовай працы ў Маладзечанскім дзяржархіве даводзілася сустракацца з рознымі цікавымі справамі, у тым ліку і па палітычных рэпрэсіях. Памятаю і цікавую выснову суда 1953 года, дзе абвінавачваліся суседкі ў крадзяжы.

Праца ў архіве вельмі спецыфічная, і зусім не кожны зможа працаваць з дакументамі гісторыі. То пахі розныя і алергія, то зрок падводзіць, то ўседлівасць і цярпенне не тыя. А колькі праблем было ў старым будынку архіва! То ні з таго ні з сяго адключалася святло, то высокая вільготнасць, а  падчас дажджоў і фонды залівала …

Добра памятаю такія надзвычайныя сітуацыі і як балюча рэагаваў на іх тагачасны дырэктар архіва Расціслаў Герасімовіч, які адпрацаваў на адным месцы 40 гадоў, атрымаў высокія званні заслужанага работніка культуры Беларусі, выдатніка архіўнай справы і заваяваў высокі аўтарытэт сярод супрацоўнікаў архіваў Беларусі.

6 кастрычніка 1994 года ў краіне быў прыняты заканадаўчы акт “Аб нацыянальным архіўным фондзе і архівах Рэспублікі Беларусь”. Менавіта ў гэты дзень штогод адзначаецца Дзень архівіста.

Мечыслаў СТАНКЕВІЧ,
былы архівіст.

Фотаgoodfon.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль кожны ведае пра Айчынную вайну 1941-1945 гадоў, але побач ішла вайна не менш крывавая і бязлітасная: палітычныя рэпрэсіі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика