Ой, каваль, кавалёк, кавалёначак…
24.11.2012
—
Разное
|
У аграгарадку Мажэйкава ствараюць незвычайную аграсядзібу. Ажыццявіць арыгінальны праект, які будзе адраджаць народныя традыцыі і адначасова прыцягваць увагу турыстаў, задумалі ў Лідскім раёне. Тут, у аграгарадку Мажэйкава, ствараюць аграсядзібу з старадаўняй кузняй-музеем. Ініцыятыва ў гэтай справе належыць двум зацікаўленым людзям — супрацоўніцы цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына» Наталлі Шаўканогавай і настаўніку працоўнага навучання Мажэйкаўскай школы Мікалаю Філіповічу. Апошні — з сям’і патомных кавалёў. Дзякуючы падтрымцы, якую атрымала нестандартная ідэя, векавечнае рамяство набудзе новы працяг. У кузні-музеі будуць не толькі распавядаць аб гісторыі кавальства на Беларусі, але і навучаць гэтай няпростай справе ўсіх жадаючых. Тут жа, у аграсядзібе, плануецца праводзіць вяселлі згодна з беларускімі абрадамі і традыцыямі. Дарэчы, будынак, у якім размесціцца кузня-музей, будзе аўтэнтычным. У суседняй з Мажэйкава вёсцы ужо нагледзелі для гэтага старую закінутую кузню. Падрыхтаваны і вялікі валун, на якім высякуць назву сядзібы, — «Кавалёва лаза». Аўтары праекта спадзяюцца, што яна прыме першых наведвальнікаў ужо ў 2013-м годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мажэйкаве створаць аграсядзібу з старадаўняй кузняй-музеем
|
|