Вечна агністае “Полымя”. 21.by

Вечна агністае “Полымя”

22.12.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самы стары літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс Беларусі адзначае 90-гадовы юбілей

З юбілеем калектыў і чытачоў часопіса “Полымя” павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У віншаванні, у прыватнасці, гаворыцца: “Гэта найстарэйшае літаратурна-мастацкае выданне Беларусі прайшло прыкметны гістарычны шлях і адлюстравала значны перыяд жыцця нашага народа. На старонках часопіса друкаваліся творы класікаў, пісьменнікаў даваеннага і пасляваеннага пакаленняў, якія прынеслі беларускай літаратуры прызнанне ў свеце. Ужо ў новым, ХХI стагоддзі  “Полымя” знаёміць чытачоў з лепшымі ўзорамі сучаснай айчыннай паэзіі, прозы, публіцыстыкі, крытыкі і літаратуразнаўства”.

Гісторыя выдання — гэта гісторыя беларускай літаратуры. Але, нягледзячы на свой сталы ўзрост, часопіс працягвае закладзеныя раней традыцыі. Зараз “Полымя” ўваходзіць у склад інфармацыйнага медыяхолдынгу “Звязда” і актыўна супрацоўнічае з маладымі аўтарамі. Услед за такімі творцамі, як Мікалай Чаргінец, Уладзімір Гніламёдаў, Уладзімір Ліпскі ідуць маладыя паэты і пісьменнікі, якія паспелі заваяваць сімпатыі шырокай чытацкай аўдыторыі: Рагнед Малахоўскі, Дзяніс Марціновіч, Мікалай Галавач, Ігар Аўласенка...

Пра тое, што часопісу “Полымя” трэба быць у пастаянным пошуку таленавітых аўтараў і ідэй, на юбілейным вечары ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, гаварыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў.

“У вас такія багатыя традыцыі, — адзначыў ён. — У часопісе публікаваліся нашы народныя песняры Якуб Колас і Янка Купала, а таксама Цішка Гартны, Кузьма Чорны і іншыя вядомыя паэты, літаратары. Зараз няпроста ствараць літаратурна-мастацкі часопіс, паколькі моладзь аддае перавагу іншым крыніцам інфармацыі. Але “Полымя” з яго слаўнай гісторыяй неабходна развіваць, бо гэта трэба і дзяржаве, і людзям”.

Таленавітых аўтараў, грамадска значных мастацкіх твораў, удзячных чытачоў пажадаў часопісу намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч. “Традыцыі выдання ідуць яшчэ з савецкага часу, калі надрукавацца ў “Полымі” было гонарам для літаратараў, — адзначыў ён. — Хочацца, каб і далей вы выконвалі высокую дзяржаўную місію прапаганды беларускай літаратуры”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самы стары літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс Беларусі адзначае 90-гадовы юбілей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика