Маладая “Маладосць”. 21.by

Маладая “Маладосць”

25.04.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шэсцьдзясят гадоў таму ўбачыў свет першы нумар слыннага часопіса

 1953 год. Яшчэ не загаіліся раны, нанесеныя страшэннай вайной, а культурнае жыццё ўжо набывае размах. З’яўляюцца новыя беларускія выданні, у тым ліку і часопіс “Маладосць”. У рэдакцыю прыходзяць працаваць шаноўныя літаратары, а на старонках выдання пачынае друкавацца моладзь, якая потым складзе гонар айчыннага прыгожага пісьменства.

Больш як 700 нумароў прыйшло да чытачоў за час існавання часопіса. Колькі сапраўдных літаратурных ад-
крыццяў адбылося за шэсць дзесяцігоддзяў!

“І сёння часопіс застаецца малады, — зазначыў намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч. — І ён па-ранейшаму выконвае вялікую задачу — выхаванне маладых талентаў”.

Як бы хто ні пераконваў, што цяперашні прагматычны час — не лепшы для творчасці, але штодзённая праца калектыву “Маладосці” гэта абвяргае. Рэдакцыйны партфель поўны, і ў ім ёсць творы, вартыя чытацкай увагі. У кожным нумары рубрыка “Упершыню ў “Маладосці” прадстаўляе новае імя. І пасля аўтары — “маладосцеўцы” пакараюць новыя вяршыні.

Зараз часопіс уваходзіць у склад  рэдакцыйна-выдавецкай установы  “Выдавецкі дом “Звязда”. І дырэктар — галоўны яе рэдактар Алесь Карлюкевіч — узнагародзіў шэраг такіх маладых аўтараў — за ўдалы дэбют, пошук, эксперымент, наватарства.

А што наперадзе ў “Маладосці”? Зразумела, новыя шляхі. У прыватнасці, у інтэрнэт, каб зрабіць чытацкую аўдыторыю сапраўды шырокай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэсцьдзясят гадоў таму ўбачыў свет першы нумар слыннага часопіса
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика