Пётр Ялфімаў: “Павінны ж быць хоць у некага прыстойныя штаны!”
25.04.2013
—
Разное
|
На мінулым тыдні адбыўся конкурс юных выканаўцаў “Маладзічок-2013”. Уладальнікам Гран-пры стаў адзінаццацікласнік з Ашмянаў Вадзім Лукашэвіч, які выканаў дзве песні, адна з якіх – Пятра Ялфімава “Званы”. Пасля конкурсу нам удалося пагаварыць з адным з членаў журы, вядомым беларускім спеваком Пятром Ялфімавым. Пётр з задавальненнем адказаў на пытанні і пра конкурс, і пра свой новы альбом, і пра… славутыя скураныя штаны. ”Яна яшчэ не пачала спяваць, а ты ўжо палюбіў яе”… – Пётр, скончыўся конкурс, што вы цяпер адчуваеце? – Як і заўсёды пасля такіх мерапрыемстваў… пустату. – Вы неаднаразова выступалі і ў ролі канкурсанта, і ў ролі члена журы. Дзе вы сябе адчуваеце больш камфортна? – Вядома, на сцэне. Вось “Маладзічок “ – конкурс дзіцячы. Першая ўзроставая група – дзеткі ад 6 гадоў. Выходзіць такая кнопачка маленькая на сцэну, яна яшчэ не пачала спяваць, а ты разумееш, што ўжо палюбіў яе. І як такое можна ацэньваць? – І як жа? – Зразумейце правільна, але мы па вялікім рахунку ацэньвалі працу педагогаў. Калі дзіця выходзіць на сцэну і спявае, яно робіць так, як яго навучылі. Таму вельмі важна выбраць правільную песню. Праца над песняй – гэта вельмі цяжкая справа. І халтуры яна не даруе. – На ваш погляд, з якімі песнямі нельга ўдзельнічаць у конкурсе? – Бывае, чуеш сотні варыянтаў выканання песні, а знойдзецца нейкі штрышок – і ты лідар. Педагогам трэба памятаць, што на такіх конкурсах дзіця павінна выглядаць яскрава. Так адбылося і з хлопцам – уладальнікам Гран-пры. Вадзім выбраў для выканання маю песню – “Званы”. Я чуў яе тысячу разоў. Але Вадзім выканаў так, што ні ў мяне, ні ў іншых членаў журы не засталося сумневаў. Маладзечна ведаю і люблю! – Вы прыехалі ўчора. Што рабілі вечарам? – Спаў. Я вельмі часта бываю ў вашым горадзе. Ведаю яго і люблю. Але пры маім рытме жыцця часам проста хочацца легчы і выспацца. – На вашым сайце з’явілася інфармацыя, што хутка выходзіць новы альбом… – Той альбом, пра які пісалася на сайце – “Кніга адкрыцця”, – ужо даўно выйшаў! Сайт вельмі даўно не абнаўляўся. Так што можна анансаваць ужо другі дыск. Я рыхтую да выпуску акустычны альбом. Але проста не магу дазволіць сабе такой раскошы: засесці ў студыю і працаваць толькі над нечым адным. – Калі ўводзіш на пошукавых сайтах хард-рок, многія сайты выдаюць там і ваша імя. Вы самі сябе адносіце да хард-року? – Маё імя сярод хард-рокераў? Цудоўна. Так яно і ёсць. Так, я хард-рокер. Нават можна сказаць, і металіст. Я люблю цяжкую музыку. – Вам цікавей іграць такую музыку, чым лірычную? – У рэпертуары артыста павінны быць розныя кампазіцыі. Я з задавальненнем выконваю і лірыку. Запісаў акустычную версію сваёй песні “Я хачу”. Дык мой бацька цяпер арыгінальную версію і не ўспрымае. Слухае толькі лірычны варыянт. Таму і з’явілася ідэя акустычнага альбома. На жаль, не ўсім падабаюцца цяжкія рокерскія рэчы. – Вы неяк у інтэрв’ю сказалі, што выраслі з “конкурсных штонікаў”. Пасля якога конкурсу прыйшло адчуванне таго, што ўсё, хопіць, што мог, тое зрабіў? – Проста і ўзрост ужо не той. Мне 33 гады, а па ўмовах многіх конкурсаў узроставая мяжа выканаўцаў да 30 гадоў. Пасля Сусветнага чэмпіянату выканаўчых відаў мастацтва ў Амерыцы, дзе я заваяваў пяць залатых медалёў у пяці намінацыях, я думаю, што з мяне хопіць ужо конкурсаў. Я ўжо сам да конкурсаў рыхтую дзяцей. – А за конкурсам “Еўрабачанне” сочыце? – Роўна так, як звычайны глядач. Пачынаецца трансляцыя па тэлебачанні – уключаю, гляджу, выключаю. – А пасля “Еўрабачання” не пашкадавалі, што так брыдка лаяліся? – Кожны чалавек эмацыйны. Я не выключэнне. Але мяне яшчэ трэба пастарацца вывесці з сябе. Тады гэта некаторым ўдалося. Я і цяпер гатовы паўтарыць тыя ж словы. Але сам конкурс даў мне вельмі шмат. Так што я ні аб чым не шкадую! – Пётр, сёння вы і спявак, і прадзюсар, і выкладчык. І, я ведаю, што з нядаўняга часу яшчэ і акцёр. – Так, я зняўся ў кінастужцы “Скрасці Бельмандо” . Я здымаўся з такімі прафесіяналамі, як Аляксандр Панкратаў-Чорны, Сяргей Журавель, Анатоль Кот. І тут, на здымачнай пляцоўцы, у адрозненне ад сцэны, я адчуў, што мне ў акцёрскім плане трэба яшчэ расці і расці. У ЗША мне прапанавалі кантракт мадэлі – А вы маглі б адмовіцца ад музыкі на карысць кінематографа? – Не, я лічу, што калі і будуць у мяне кінакантракты, то іх можна будзе сумяшчаць з музычнай кар’ерай. Мне ў ЗША прапаноўвалі кантракт мадэлі. Я толькі ўявіў сабе, што прыйдзецца адмовіцца ад творчасці, каб проста дэфіляваць па подыуме, і адразу адмовіўся. І ні разу аб гэтым не пашкадаваў. Я не гатовы да такіх ахвяр. – Пётр, акрамя таго, што вас называюць “дыяментавы голас” Беларусі, вас іранічна называюць “скуранымі штанамі” беларускай эстрады. Не крыўдзіцеся? – А што штаны? (Пётр пляскае сябе па каленях). Вось яны – скураныя штаны. – А не цяжка ў такіх штанах працаваць? Не дыхае ж скура? – Наадварот. Некалькі гадзін на сцэне – і 3-4 кілаграмаў як не было! Вельмі якасны сродак для пахудзення! І потым… Павінны ж быць у кагосьці на беларускай эстрадзе хоць адны прыстойныя штаны! Наталля ТУР. Фота megamaniya.do.am. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні адбыўся конкурс юных выканаўцаў “Маладзічок-2013”.
|
|